Владимир Орлов - Час чумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Владимир Орлов - Час чумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: great_story, Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Час чумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Час чумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя Беларусі застаецца галоўнай тэмай творчасці Уладзіміра Арлова. У цэнтры аповесці «Час чумы» — выдатны беларускі паэт эпохі Рэнесансу Мікола Гусоўскі. У ахопленым чумою Рыме ён завяршае геніяльную «Песню пра зубра» і ратуе ад смерці сваю каханую Франчэску.

Час чумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Час чумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
ён упершыню быў з ёю з вока на вока… Ён лічыў за шчасце так блізка бачыць гэты пяшчотны авальны твар з бездакорнымі прапорцыямі, чысты і высокі ад прыроды лоб, над якім не трэба было на два пальцы галіць валасы, як рабілі рымскія красуні, гэтае лёгкае золата валасоў, перахопленае ніткаю жомчугу, і вялікія, крыху пукатыя вочы, і круглявы падбародак з трыма пацеркамі маленькіх радзімак… У донне Франчэсцы ўсё здавалася яму суладным: пашытая з цяжкога ядвабу бэзавая сукенка з гранатавым узорам дзіўным чынам адпавядала яе імю, а буйны смарагд у авянечніку не толькі надаваў бляск вачам, але і падкрэсліваў чырвань вузкіх, аднак жывых і паўнакроўных вуснаў. Нават абцягнутыя саф'янам чаравікі-цаколі на высокай, ледзьве не на локаць драўлянай падэшве, мода на якія прыйшла летась з Венецыі і якія ён, сустракаючы ненатуральна высокіх модніц, пагардліва ахрысціў дыбамі, нават гэтыя чаравікі на яе нагах выдавалі дарэчнымі.

Ён глядзеў на яе і апавядаў, як яшчэ дзіцем пераносіў па цаліку суліцы, як пераплываў побач з канём рэкі і месяцамі блукаў пушчаю. Яму хацелася, каб Франчэска ўвачавідкі ўбачыла, як стралец, злажыўшыся з лука, зразае жораву крыло, як ляціць па зямлі імклівы птушыны цень і, палохаючыся яго, маланкава зрываецца з месца зубр. Яму праглася, каб яна пачула, як разлягаецца ў прыцемку рэзкае «гох! гох!» і як, пазнаўшы саміцу, адгукаецца магутным працяжным ровам і напралом, абдзіраючы бакі, нясецца на здрадлівы голас паляўнічага-вабіка падмануты лось…

Мужчына гаварыў і бачыў, што яе вялікія вочы расплюшчваюцца яшчэ шырэй і з твару знікае ўдаваная абыякавасць. Ён чуў радасць ад улады сваіх слоў, але раптам у вачах у Франчэскі плескануўся спалох і тонкія белыя пальцы — нібы яна хацела ад нечага абараніцца — моцна сціснулі тронак вахліка.

— Хопіць, — холадна прагучаў яе голас, і мужчына з горкім непаразуменнем замаўчаў.

— Я хачу пачуць, як гучыць на вашай мове вашае імя, — без усякай сувязі з папярэднім сказала яна.

Мужчына падумаў, што для яе гэта проста прыхамаць, не болей. Кароткай пярэрвы было дастаткова, каб Франчэска з нейкай палёгкаю засмяялася.

— Ён забыў сваё імя, — узмахнуўшы вахлікам, прамовіла яна скрозь смех. — Памятае ўсіх сваіх звяроў, а імя — забыў.

Мужчына таксама ўсміхнуўся — стрымана, але ветліва — і са здзіўленнем адзначыў, што ўжо не адчувае аніякае крыўды.

— На мове майго народа мяне завуць Мікола. Мікола Гусоўскі.

Ён сказаў усю фразу не па-італьянску, і Франчэска, услухаўшыся ў нязвыклае гучанне чужых слоў, на момант утаймавала сваю весялосць. Аднак хутка яна ўжо зноў смяялася — без дай прычыны, як быццам проста дзеля таго, каб пахваліцца прыгожымі зубамі.

— Мі-ко-ла… — паўтарыла яна. — Як жа вы сталі паэтам?

— Вы ўмееце выбіраць цяжкія пытанні, донна Франчэска. Баюся, гэтае з тых, на якія адказаць наогул немагчыма.

Гусоўскага ўсё больш хвалявала думка, ці прачытала яна ліст, што два тыдні таму ён перадаў праз слугу разам з кошыкам першых аксамітна-пунсовых ружаў.

У лісце не было нічога, апрача некалькіх новых эпіграм і вершаў, якія ён перапісаў сваім буйным каліграфічным почыркам на добрай паперы з зялёным водценем. Перапісваючы, ён з нечаканай сумотаю ўспомніў задаўнены выпадак з часоў вучэння ў калегіуме. Аднаго разу ён напаткаў у нейкай інкунабуле глыбакадумнае назіранне, што ўсе каліграфы — дурні, і цэлы месяц старанна псаваў почырк, пакуль не зразумеў, што калі не спыніцца, дык адно пацвердзіць адкапаную ў інкунабуле мудрасць. Відаць, гэтая смешная драбніца згадалася невыпадкова. Паміж юначымі практыкаваннямі з почыркам і лістом да маладой рымлянкі са знанай радзіны, несумненна, была сувязь. Мінулася столькі гадоў, а ты застаўся такі самы наіўны, думаў ён над лістом. Да таго ж пачаў верыць не толькі кнігам…

Маўчанне здоўжылася, але донна Франчэска яшчэ не збіралася канчаць гэтую дзіўнаватую размову, якая нагадвала іспыт, дзе настаўнік і вучань памяняліся месцамі.

— Вялікі Петрарка, — завучаным рухам адставіўшы вахлік, прамовіла яна, — пытаўся: паэзія — грэх ці святое прызванне?

— Паэзія — радасць, — пераканана сказаў Гусоўскі. — Паэт творыць з хаосу свой свет.

— О-о! — Франчэска відавочна здзівілася. — Я ведаю вашыя вершы. Некаторыя гавораць пра іх з захапленнем, але ад аднаго прыдворнага паэта я чула, што натхненне даюць вам копіі Грацыя [1] Паэт, сучаснік Авідзія. і Марка Немезіяна [2] Лацінскі паэт III ст. , якія вы хаваеце ў сваім стале. Няўжо гэта праўда?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Час чумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Час чумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Час чумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Час чумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x