• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: У пошуках слонімскіх скарбаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: У пошуках слонімскіх скарбаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 2006, категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын У пошуках слонімскіх скарбаў
  • Название:
    У пошуках слонімскіх скарбаў
  • Автор:
  • Издательство:
    Беларускі кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2006
  • Город:
    Менск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

У пошуках слонімскіх скарбаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У пошуках слонімскіх скарбаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае штогод каля 25 тысяч чалавек… Некалькі гадоў таму сустрэў у цэнтры Слоніма чалавека сярэдніх гадоў з фотаапаратамі... (фрагмэнт)

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал У пошуках слонімскіх скарбаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

У пошуках слонімскіх скарбаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У пошуках слонімскіх скарбаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паціху знікалі каштоўнасці са Слоніма і ў пасляваенны час. Вось адзін невялікі прыклад, звязаны ўсё з тым жа Язэпам Стаброўскім.

...У 1812 годзе, калі адступала французская армія, у дом бабулі Стаброўскага забег паранены французскі афіцэр і папрасіў дапамогі. У знак падзякі ён падараваў мапу (карту) заходніх раёнаў Расійскай імперыі з пазначанымі мясцінамі, дзе французы захавалі нарабаваныя каштоўнасці. На жаль, да раніцы вайсковец напалеонаўскай арміі не дажыў. Стаброўскія яго пахавалі, а мапа засталася ім. Гэтую мапу бабуля Стаброўскага перадала сваёй дачцэ, а тая перад смерцю — свайму сыну Язэпу. Язэп Стаброўскі вельмі яе шанаваў і зберагаў.

Аднойчы ў 60-х гадах мінулага стагоддзя музей у Слоніме наведаў нехта Л.Аляксееў — супрацоўнік Інстытута археалогіі АН СССР. І Стаброўскі паказаў яму гэтую сямейную рэліквію. Аляксееву яна адразу кінулася ў вочы. Але Стаброўскі мапу нікому не даваў. Тады Аляксееў пачаў наведвацца ў Слонім часцей, пакуль не выманіў у Язэпа Язэпавіча на невялікі тэрмін гэтую каштоўнасць нібыта для навуковых даследаванняў. З той пары няма ні Аляксеева, ні мапы. Стаброўскі некалькі разоў пісаў у Інстытут археалогіі, тэлефанаваў, але нічога не дабіўся — мапа знікла назаўсёды. І такіх прыкладаў можна прывесці вельмі шмат.

Сёння таксама са Слонімшчыны вывозяцца каштоўнасці, найперш з прыватных хатніх архіваў і калекцый. Людзі вязуць іх у Польшчу, Германію і ў Расію. Там прадаюць і дамоў вяртаюцца з грашыма. А грошы ідуць на жыццё ці на вучобу дзяцей і ўнукаў. Таму цяжка цяпер паверыць, што некалі нашая Бацькаўшчына і яе народ стануць жыць заможна, а ўкрадзеныя і вывезеныя ва ўсе канцы свету каштоўнасці пачнуць вяртацца ў Беларусь, і ў прыватнасці на Слонімшчыну.

Прайду па Ламаносава, збочу на Мічурына…

Слонім шмат перацярпеў на сваім вяку. Знішчаўся, гарэў і аднаўляўся. Адбудоўваў яго народ, які любіў сваю зямлю і свой горад, а таксама яго гісторыю. Так было заўсёды і так будзе. Бо ў тым родным краі, дзе нарадзіўся, дзе вучыўся, дзе прайшлі маленства і юнацтва, дзе кожны камень дарагі, кожная вуліца, завулак, помнік, шыльда, — жылі нашы дзяды і прадзеды, якія не менш за нас любілі і бераглі свой куток. І тым больш западае ў сэрца ўсё тое, што звязана наогул з гісторыяй Бацькаўшчыны. Ды і гісторыя Слоніма, дзе мы жывем, ёсць паўсюдна, яна побач: у помніках, у музеях, у назвах вуліц, завулкаў і плошчаў і, нарэшце, у нас з вамі, у нашых сэрцах. І ад таго, як мы адносімся да мінулага, залежыць, якое стаўленне да яго будзе ў нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў. Без мінулага, як вядома, няма будучыні. Пра гісторыю нашага старажытнага горада можна пісаць бясконца. Пра адны толькі вуліцы Слоніма, пра іх з’яўленне, знішчэнне, перайменаванне і адраджэнне можна выдаць добрую манаграфію. Бо вуліцы Слоніма — гэта ягонае аблічча. Яны павінны і адпавядаць свайму часу, і захоўваць гістарычнае аблічча горада. На вялікі жаль, сёння не адпавядаюць часу многія назвы вуліц Слоніма, якія абыякава пераймяноўваліся, а таксама мянялі свой выгляд. Да сённяшняга часу няма ў старажытным горадзе над Шчарай вуліцы, якая б стала візітнай карткай Слоніма, як, напрыклад, Брадвей, Пікадзілі, Неўскі праспект, Арбат і г.д. Многія могуць падумаць: ну і параўнаў — Брадвей з Першамайскай у Слоніме. А чаму б і не? Няхай бы і ў нас быў свой маленькі Арбат у цэнтры горада — з фантанамі, прыгожымі чыстымі кафэ, барамі, рэстаранамі, з культурным абслугоўваннем, з музыкай Міхала Агінскага. І не гойсалі б даламаныя машыны праз гістарычны цэнтр горада, а аб’язджалі б яго. Інакш мы хутка знішчым і тое, што пакуль уцалела і захавалася ад войнаў і бальшавікоў. Быў час, калі творчая інтэлігенцыя Слонімшчыны моцна спрачалася наконт перайменавання гістарычных назваў нашых вуліц. Некаторыя назвы вуліц у канцы 1990-х гадоў удалося выратаваць ад мясцовага манкурцтва. Вуліцы Ружанскай вярнулі яе гістарычную назву пасля Патрыса Лумумбы — афрыканскага негра. Вуліца Энгельса стала, як і 70 гадоў таму, называцца Опернай. Плошчы Горкага надалі імя славутага слонімскага старосты Льва Сапегі. Першы праспект у Слоніме стаў называцца праспектам Незалежнасці. А новая вуліца побач з гэтым праспектам стала насіць імя Францішка Скарыны. Хоць і не поўнасцю, але ўдалося вярнуць старую назву Студэнцкай вуліцы (палова ранейшай Студэнцкай вуліцы цяпер носіць імя Хлюпіна — палкоўніка, які ў гады вайны загінуў у танку каля Слоніма). Але многіх гістарычных назваў вуліц Слоніма так вярнуць і не ўдалося. Найперш тых, якія ў 50–80-х гадах мясцовымі камуністамі па-нахабнаму пераймяноўваліся. З’явіліся плошча Леніна, вуліцы К. Маркса, М. Тарэза, Войкава, Камуністычная, Савецкая, Камсамольская і г.д. Вось якія назвы плошчаў, вуліц і завулкаў (паводле гісторыка Васіля Супруна) былі ў Слоніме ў 1933 годзе.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У пошуках слонімскіх скарбаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У пошуках слонімскіх скарбаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
Сяргей Чыгрын: Родам са Слонімшчыны
Родам са Слонімшчыны
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «У пошуках слонімскіх скарбаў»

Обсуждение, отзывы о книге «У пошуках слонімскіх скарбаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.