Марк Антонин - Роздумы

Здесь есть возможность читать онлайн «Марк Антонин - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, Античная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

8. Калі ты ўспрыняў гэтакія імёны, як добры, сьціплы, праўдзівы, разважны, супакойны, вялікадушны, уважай, каб не замяніць іх на іншыя; калі-б табе давялося згубіць іх, старайся адыскаць іх нанова. Памятай, "разважны" значыць для цябе асэнсаваньне і праніклівыя суадносіны да кажнае рэчы і свабода ад усялякае неахайнасьці; "спакойны", значыць дабраахвотнае прыняцьце рэчаў, якія прадназначаны табе агульнаю натураю; і што велікадушша значыць гэтулькі, што ўзвышша інтэлігэнтнае часткі па-над успрыймо целам прыемнага або балючага, па-над тую бедную рэч, што завецца слава, сьмерць і іншыя падобныя рэчы. Калі, затым, ты ўтрымаеш пры сабе ўласнасьць гэтых імёнаў, без жаданьня, каб цябе называлі іншыя гэтымі імёнамі, дык ты станешся іншым чалавекам і ўвойдзеш у іншае жыцьцё. Бо астаючыся такім, якім ты быў да гэтага часу, працягваць гэтакае згубнае і нячыстае жыцьцё, годна толькі бесхарактарнага і тупога чалавека, які хапаецца за жыцьцё, і падобнага да тых паўжывых змагароў зь дзікімі зьверамі, якія хоць і пакрытыя ранамі і крывёю, усё яшчэ кленчаць з просьбаю пакінуць іх да заўтрашняга дня, хоць яны ведаюць, што ў гэтым самым стане яны зноў будуць кінутымі тым самым кіпцюрам і зубам. Затым, прызвычайвай самога сябе з гэтымі нешматлікімі імёнамі; і калі ты станешся здольным астацца зь імі, тады аставайся, быццам ты перасяляешся на·Абтокі Добраслаўленых. Калі-ж ты пачуеш, аднак, у сабе, што падаеш і ня маеш сілы ўтрымацца, дык май-жа рашучасьць адыйсьці ў якое-небудзь сукрытае месца, дзе ты ня будзеш пададзены спакусе, або і зусім пакінеш жыцьцё, без нараканьня, свабодна і скромна, даканаўшы ў жыцьці што найменей хоць-бы адну рэч годную пахвалы ў жыцьці і гэтак разьвітацца з жыцьцём. Але дзеля таго, каб засталася памяць гэтых імёнаў, у значнай меры дапаможа, калі ты будзеш памятаць багоў, што яны не жадаюць сабе, каб разумныя існаваньні праяўлялі лісьлівасьць, але жадаюць, каб усе разумныя істоты ўпадабняліся ім; і памятай, што тое, што выконвае працу фігавага дрэва, ёсьць фігавае дрэва; і тое, што робіць сабака — ёсьць сабака; і тое, што выконвае працу пчалы — ёсьць пчала; і тое, што выконвае працу чалавека — ёсьць чалавек.

9. Сцэнічная гульня, вайна, страх, млявасьць, нявольніцтва будуць штодзенна зводзіць да нічога тыя галоўныя прынцыпы, якія ты не агарнуў дакладна, не зьявярнуў на іх належнае ўвагі. Але на ўсё трэба глядзець і ўсё рабіць так, каб і практычная здольнасьць займела сваё завяршэньне і тэарэтычная знаходзіла свой водклік у дзейнасьці, а з усёагортваючага пазнаньня радзілася тая ўпэўненасьць у свае ўласныя сілы, якая не выстаўляе сябе напаказ, але якую і не схаваеш. Калі-ж, нарэшце, ты здабудзеш шчырасьць, паважнасьць і тое пазнаньне кажнае рэчы, якая адслоніць перад табою, якая яна ў сваей існасьці, якое месца займае ў сусьвеце, колькі часу наканавана ёй праіснаваць, што ўваходзіць у яе склад, і да каго яна можа належаць, і хто зьяўляецца здольным даць яе і забраць?

10. Павук ганарыцца, калі зловіць муху; нехта ганарыцца, калі падстрэліць зайца, іншы — калі зловіць сеткаю маленькую рыбку, яшчэ іншы — калі пераможа дзікага вяпрука, а нехта — мядзьведзя, а хто — Сарматаў. Але ці ня будуць усе яны разбойнікамі, калі ты толькі добра разьбярэшся ў іхных галоўных замерах?

11. Здабудзь·сабе спосаб разважаньня, каб дарогаю якога бачыць, як усе рэчы зьіначваюцца адна ў другую, і стала думай пра гэта і практыкуйся ў гэтай частцы філязофіі. Бо нічога іншага не ўспамагае гэтак у напрамку ўзьнёслага настрою. Гэтакі чалавек ужо скінуў з сябе цела, і пад уплывам думкі аб тым, як мала часу засталося да таго мамэнту, калі ён пакіне ўсё гэта, выбыўшы зь ліку людзей, суцэльна аддаўшыся справядлівасьці ў сваіх уласных дзеяньнях і натуры Цэлага ўва ўсім іншым. Ашто іншыя кажуць пра яго, або думаюць, ці як яны адносяцца да яго — аб гэтым ён ніяк не клапоціцца, задавальняючыся толькі ажыцьцяўленьнем справядлівасьці ў сваіх сучасных учынках і любасьцю да свае справы; ён адмовіўся ад усіх клопатаў і нікчэмных імкненьняў і не жадае нічога, апрача таго, каб няўхільна выконваць права і ў гэтым няўхільным выкананьні ісьці за Богам.

12. Дзеля чаго патрэбны здагады, калі ты маеш магчымасьць даведацца, што трэба зрабіць? Калі ты ведаеш, дык захоўваючы дабразычлівасьць, ідзі наперад па гэтай дарозе, ня схіляючы ў бок, а калі ня ведаеш, дык спыніся і запрасі на нараду лепшых людзей. Калі ты спаткаеш на гэтым шляху якія-небудзь перашкоды, дык ідзі наперад, бяручы пад увагу наяўныя абставіны і трымаючыся таго, што ўважаў справядлівым. Бо-ж дасягненьне яго зьяўляецца найлепшым, а ўхіленьне ад яго — найгоршым. Той, хто ўва ўсім слухае розум, ня мітусьлівы і адначасна дзейны, вясёлы і ўраўнаважаны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Роздумы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Роздумы»

Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x