Marcus Aurelius - Роздумы
Здесь есть возможность читать онлайн «Marcus Aurelius - Роздумы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Роздумы
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Роздумы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Роздумы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
ты зьяўляешся вельмі малою часткаю; як і
пра сусьветны час, зь якога кароткае і
неспасьцярожнае прамежжа вымерана табе;
і пра тое, што ўхвармавана доляю, і як
малою часткаю гэтага зьяўляешся ты сам.
Марк Аўрэліюс
Роздумы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Роздумы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Кніга дзясятая
1. Ці будзеш ты, душа, калі-небудзь добраю, простаю, адзінаю ў сваей нагаце, болей выразнаю, чымся пакрываючае цябе цела? Ці дазнацімеш ты калі-небудзь радасьць сяброўства і здаволеньне прыхільнасьці? Ці надыйдзе калі-небудзь хвіліна, калі ты ня будзеш нічога жадаць і ні аб чым ня будзеш мроіць, ані аб жывым або няжывым дзеля дазнаньня насалоды? ані аб часе дзеля магчымага прадаўжэньня гэтых насалодаў, ані аб мясцовасьці, або аб прыемным клімаце, або пра супольнасьць людзей, з каторымі ты можаш жыць у гармоніі? Ці будзеш ты, наадварот, здаволенаю сучаснымі абставінамі і радавацца тым, што знаходзіцца навакол цябе, і пераканаеш самую сябе, што ты маеш усё і, што ўсё гэта прыходзіць у сузгоднасьці з воляю багоў і, што ўсё падабаецца табе, што падабаецца багам, і будзе імі даравана на карысьць дасканалага жывога існаваньня, добрага і справядлівага, і прыгожага, каторае родзіць і ўтрымлівае сумесна ўсе рэчы, і зьмяшчае ў сабе і агортвае ўсе рэчы, што расьцярушаны з мэтаю стварэньня іншых падобных рэчаў? Ці будзеш ты калі-небудзь гэтак жыць у супольнасьці з багамі і людзьмі, што ніхто ня будзе скаржыцца на іх, як і ня сьцягваць на сябе іхнага прысуду?
2. Уважай, затым, што твая натура вымагае ад цябе, калі ты падпарадкаваны толькі натуры, тады прыймай гэта і выконвай, калі твая натура, як далёка ты зьяўляешся жывым існаваньнем, ня станецца горшаю праз гэта. І далей, ты мусіш уважаць, што твая натура вымагае, як далёка ты зьяўляешся жывым існаваньнем. І ўсё гэта ты можаш пазволіць сабе, калі твая натура, гэтак далёка, як ты зьяўляешся рацыянальным існаваньнем, ня станецца горшаю праз гэта. Але рацыянальнае існаваньне, пасьлядоўна, зьяўляецца гэтаксама палітычным (грамадзкім) існаваньнем.
3. Кажная рэч, якая здараецца, здараецца гэтак, што ты, або можаш зьнесьці яе, дзякуючы таму, што ты гэтак ухвармаваны натураю, або ня можаш знесьці, дзякуючы таму, што ты не ўхвармаваны натураю, каб зьнесьці яе. Калі, затым, здарыцца з табою гэтак, што ты зьяўляешся ўхвармаваным натураю зьнесьці яе, не наракай, тады, але знось яе, як чалавек, ухвармаваны натураю зносіць яе. Але, калі здарыцца гэтак, што ты не зьяўляешся ўхвармаваным натураю, каб зносіць яе, не наракай, бо зьнішчыўшы цябе, яна сама шчэзьне. Памятай, адылі, што ты зьяўляешся ўхвармаваным натураю зносіць кажную рэч, з увагі натое, што ўсё залежыць ад твае пэўнае думкі, учыніць яе зноснаю і трывалкаю, мяркуючы, што карысна гэта, або абавязкам тваім ёсьць учыніць гэта.
4. Калі ты бачыш, што чалавек памыляецца, папраў яго, захоўваючы пры гэтым дабразычлівасьць, і пакажы яму ягоную памылку. Але, калі ты не зьяўляешся ў стане ўчыніць гэтага, тады вінаваць самога сябе, або не вінаваць нікога.
5. Штоколечы можа прытрапіцца табе, яно было прыгатавана для цябе з пачатку часу; і сьпляценьне прычынаў было вечным прадзівам ніткі твайго існаваньня ўключна з дадзеным здарэньнем.
6. Ці сусьвет зьяўляецца сузграмаджаньнем атамаў, або натура ёсьць сыстэмаю, няхай, тады, перад усім будзе сьцьверджана, што я зьяўляюся часткаю Цэлага, якім кіруе натура; і далей, што я знаходжуся ў нейкай цеснай сувязі з часткамі, якія зьяўляюцца тае самае аднароднасьці што і я. Бо памятаючы пра гэта, пайменна, што я зьяўляюся часткаю, я ня буду зьнеахвочаным ніякімі рэчамі, якія пасылаюцца мне Цэлым; бо тое, што карысна Цэламу, ня можа быць шкодным для часткі. Бо ў Цэлым няма нічога, што ня было-б яму карысным; бо і запраўды, усе натуры ў сабе маюць супольны прынцып, але натура сусьвету мае тую перавагу, што няма вонкавае прычыны, якая магла-б змусіць яе, тварыць што-небудзь шкоднае для яе самое. Затым, памятаючы, што я зьяўляюся часткаю Цэлага, я буду здаволеным усім тым, што здараецца. І, як далёка я зьяўляюся ў нейкай суроднай сувязі з аднароднымі мне часткамі, я буду ўстрымлівацца ад таго, што можа быць шкодным для агульнага дабра. Наадварот, я заўсёды буду мець на ўвазе тых, хто мне суродны, і накіроўваць усе свае натугі на тое, што ёсьць карысным для ўсіх, і адхіляць іх ад супроцьлежнага. Цяперака, калі ўсе гэтыя рэчы будуць выкананымі, дык жыцьцё будзе, бяз сумліву, мінаць шчасьліва, гэтак, як ты, магчыма, і заўважыў, шчасьлівым ёсьць жыцьцё грамадзяніна, які стала жыве жыцьцём, прысьвечаным дзейнасьці, карыснай суродзічам, і зьяўляецца здаволеным усім тым, чым надзеліць яго гаспадарства.
7. Часткі Цэлага, дазваньня, гэта значыць, усе, якія зьяўляюцца натуральна агорнутымі сусьветам, з прычыны неабходнасьці мусяць шчэзнуць; але няхай гэта будзе зразуметым у тым сэнсе, што яны мусяць займець зьіначаньне. Але, калі гэта зьяўляецца натуральным працэсам, гэтак злым як і неабходным для частак, тады Цэлае ня можа стала існаваць у добрым стане - калі часткі, будучы аб'ектам зьіначаньня, шчазаюць рознымі спосабамі. Бо ці сама натура вырашыла спрычыняць зло рэчам, якія зьяўляюцца часткамі яе самое, і чынячы гэтым іх аб'ектам зла, і з прычыны неабходнасьці ўпадаць у зло, або гэтакі вынік стаецца без яе ведама? Але, як першы здагад, гэтак і другі, запраўды, зьяўляюцца непраўдападобнымі. Але, калі чалавек і адкіне тэрмін «натура» (як дзеючы чыньнік), і будзе гаварыць пра рэчы, як натуральныя, дык нават і тады будзе сьмешным утрымліваць у тым самым часе, што часткі Цэлага зьяўляюцца ў сваей натуры прадметам зьіначаньня, і ў тым самым часе будуць зьнічэўку заскочанымі або злоснымі быццам нешта здарылася супроць натуры, асабліва, калі расьцярушаньне рэчаў адбываецца ў рэчы, зь якіх яны ўхвармаваныя. Бо гэта называецца або расьцярушаньне элямэнтаў, з каторых кажная рэч была ўхвармаванаю, або зьіначаньне са сталага цела ў зямное, і з таго, што свомым ёсьць паветру, у паветра, і гэтакім спосабам часткі гэтыя ўспрыймаюцца назад сусьветным розумам Цэлага, або гэта ў пэўных пэрыядах пажыраецца агнём, або аднаўляецца вечнымі зьіначаньнямі. І не ўяўляй сабе, што сталая і паветраная частка існуе ў табе ад часу твайго нараджэньня. Бо ўсё гэта ў табе ад учарашняга дня ці дня перад гэтым, і заўдзячвае сваё існаваньне ежы і ўдыханьню паветра. Затым, зьіначаньню паддаецца толькі тое, што атрымліваецца табою звонку, а ня тое, што атрымаў ты ад свае маці. Але прымем, што тое, што ты атрымаў ад свае маці, і што творыць сабою ўсю сваеасаблівасьць твае істоты, ані ў якім выпадку не пахісьне, выражанага вышэй, значэньня.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Роздумы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Роздумы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Роздумы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.