Павал Касцюкевіч - План Бабарозы

Здесь есть возможность читать онлайн «Павал Касцюкевіч - План Бабарозы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

План Бабарозы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «План Бабарозы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

План Бабарозы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «План Бабарозы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым часам мы выходзілі з Верхняга горада. Справа марозна бялеў снегавымі вежамі Пішчалаўскі замак, перароблены ў турму. Злева пад пышнай абалонкай Рускага тэатра трапятала хрыбціна Харальнай сінагогі. Наперадзе надзіў агнямі праспект Леніна, ён жа праспект Сталіна, ён жа Гаўптштрасэ, ён жа вуліца Міцкевіча, ён жа вуліца Захар’еўская.

– Тут жа ж з гістарычнага гледзішча, Ігаль, проста голае поле! – працягваў жаліцца Дзядзюля. – Дзіч і пустка. Ажно дзіўна робіцца, як такое можа быць пасярод шчыльнага і багатага на падзеі еўрапейскага гушчару… Ну, ты сам усё разумееш…”

Мы міналі “Чабурэчную” на Валадарскага, 9, на паўдарогі паміж турмамі “валадаркаю” і “амерыканкай”. У гэтым будынку на трэцім паверсе ў 1918 абвесцілі Беларускую Народную Рэспубліку, а трошкі пазней, у канцы саракавых, тут, у рэстаране “Рэстаран”, на першым паверсе мыла падлогу цешча Дзядзюлі Бабароза. Мы міналі ганак “Чабурэчнай”, па якім Бабарозу ў 1951 годзе выводзілі ў кайданках. Я прасіў Дзядзюлю апавесці яшчэ раз, як за крадзеж, сістэматычныя прыпіскі і падробку накладных дырэктарку рэстарана і Бабарозу, звычайную прыбіральніцу, прыехалі арыштоўваць ажно сем чалавек аператыўнікаў у цывільным. І як, калі яны зайшлі ў залу, дык усе наведнікі, якія абедалі там, падумалі, што прыйшлі арыштоўваць менавіта іх. І як адусюль пачуўся бразгат відэльцаў аб падлогу і пабітага посуду, бо адначасна на ногі пападскокваў цэлы рэстаран, уключна з супрацоўнікамі дзяржбяспекі і міліцыі, якія тут раз-пораз харчаваліся, бо побач былі будынкі МДБ і МУС, а яны сюды хадзілі, бо ім час ад часу надакучвалі іхнія ведамасныя сталоўкі. І як праз некалькі хвілін Бабарозу і дырэктарку правялі па рэстаране ў кайданках, а ўсе наведнікі амаль не хаваючыся заўсміхаліся, бо ўрэшце арыштавалі не іх. Ішла таксама і ўсміхалася Бабароза. Яе ўзялі як раскрадальніцу сацыялістычнай маёмасці, а не як жонку ворага народа, нямецкага калабаранта Дзедвасілія. Цяпер яна была лагодная і амаль шчаслівая. Ёй больш не давядзецца трэсціся ад любога званка ў дзверы, і максімум, што ёй свеціць – два гады турмы агульнага (чытай – курортнага) рэжыму ў калоніі.

* * *

План належаў Роні. Яна так і сказала – The Plan, Той Самы План. Агучыла яна яго падчас другой сустрэчы, у Берліне.

Тады ў нашай мілоснай гісторыі ўжо адгрымела бура знаёмства ў Кішынёве, дзе мы даволі так безапеляцыйна ўлялюшчыліся. Быў у нашым актыве таксама адзін, як па шчырасці, дык крываваты пацалунак.

У тую пару я ездзіў паўсюль, ад Лісабона да Тбілісі. Самая сярэдзіна 2000-х. Еўрасаюз ладзіў бясконцыя канферэнцыі і майстар-класы для культурных актывістаў памежных краін. У паездкі па Еўропе мяне прыстроіла знаёмая, дырэктарка адной прыватнай менскай галерэі. Яна не была маёй пацыенткай. Аднак, наслухаўшыся гісторыяў пра Бабарозу, тая знаёмая часцяком бажылася, што калі нашыя прыйдуць да ўлады і яна зробіцца міністаркай культуры, дык абавязкова ўнясе “Комплекс Персея”, мой псіхааналітычны метад лекаваць пацыентаў з дапамогай сямейных гісторый, у спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Побач з абрадавай гульнёй “Жаніцьба Цярэшкі”, клінічным псіхатэстам Шульмана з фігурамі, зашыфраванымі ў выцінанках, і парушніцкім лемезам, таемным слэнгам шклоўскіх шапавалаў.

У еўрапейцаў заўсёдная апантанасць чамусьці навучыць памежных тубыльцаў чаргуецца з не меншай перакананасцю, што нічому ты гэтых цывілізацыйных абібокаў не навучыш. На месцах усе даўно трымаліся думкі: нас, то бок украінцаў, армян, малдаванаў, беларусаў, грузінаў, ні на што ўцямнае не наставіш – ні ў палітыцы, ні ў культуры. І мы, сыны сваіх народаў, цалкам апраўдвалі ўсе негатыўныя чаканні. На майстар-класах беспрабудна спалі пасля ўчорашняга, недарэчна балбаталі што на рот лезе. Па-расійску міжсобку дзяліліся ўражаннямі пра постсаўковы вэрхал, пілі мясцовае віно і да ранку бадзяліся па напаўмузейнай брукаванцы.

Кішынёў – гэта была дванаццатая ці трынаццатая такая сустрэча. Мы, недаеўрапейскія вучні і нашы еўрапейскія выкладчыкі, па-дэмакратычнаму сядзелі абапал канферэнцыйнага стала. Роні заняла месца побач са мною.

Я хіхікаў, падцінаў Роні. Яна потым сказала, што ўжо тады яна паклала на мяне вока. Роні паклікалі на канферэнцыю ў якасці т’ютара. Яна мусіла расказаць, як трэба культурна жыць. Яна, гэтаксама, як і вучні, была перакананая, што нічому нас не навучыш, і таму мае з’едлівыя кепікі і жарты слухала з ухвальнай усмешкай, у перапынках гуляючы ў тэтрыс на ноўтбуку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «План Бабарозы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «План Бабарозы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «План Бабарозы»

Обсуждение, отзывы о книге «План Бабарозы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x