Эрых Рэмарк - Я цёмнай ночкай мроіў…

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрых Рэмарк - Я цёмнай ночкай мроіў…» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Я цёмнай ночкай мроіў…: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Я цёмнай ночкай мроіў…»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Я цёмнай ночкай мроіў… — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Я цёмнай ночкай мроіў…», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але… — запярэчыў я і паказаў на ложак.

Сястра туды нават не зірнула.

— Хворы ляжыць ціха, — сказала яна. — Пані мусіць ісці! Неадкладна! Яна яму не сваячка!

Дзяўчына пачырванела, вызваліла рукі і хацела падняцца. Але ў гэты момант з вуснаў Герхарта пачуўся гартанны крык, яго скрывіла ад жаху, і мне падалося, што ён кліча нейкую Анну.

— Застаньцеся! — раз’юшана прамовіў я і стаў паміж дзяўчынай і сястрой.

Мне было ўсё роўна, што здарыцца далей.

Сястра затрэслася ад абурэння і звярнулася да дзяўчыны:

— Пані, пакіньце палату! Я сама застануся з хворым.

— Не варта, — жорстка растлумачыў я. — Ён даволі часта злаваўся на вас.

Яна скіравалася да дзвярэй:

— Тады я мушу паведаміць. Я зараз жа пайду да доктара!

— Ідзі ты да шыбеніка, старая сава! — кінуў я наўздагон.

Напружана, нецярпліва чакаў я, што ж будзе. Я цвёрда вырашыў: ніхто больш не ўвойдзе ў палату. Гэта была толькі нашая з Герхартам справа. Яна не датычыла больш нікога.

Але больш ніхто і не прыйшоў.

Герхарт памёр раніцай, на другія суткі пасля Калядаў. Памёр лёгка, у сне. Дзяўчына заставалася з ім, пакуль усё не скончылася. Потым мы моўчкі крочылі праз бляклае снежнае святло калідора. Цяпер, калі ўсё мінула, мне зрабілася цяжка на сэрцы ад размовы з сястрой. Нічога прыемнага ў такіх шпітальных справах не было. Мне, канечне, усё адно, але лепей, калі дзяўчына пакіне бальніцу.

— Спадзяюся, у вас не будзе праз гэта праблем, — сумна вымавіў я.

Яна зрабіла невыразны рух і паглядзела наперад:

— Не мае значэння… У параўнанні з гэтым…

Я зірнуў на яе. У яе быў зусім іншы твар. Вечарам, калі яна спявала з класам, гэта быў твар дзяўчынкі — а цяпер я глядзеў у сур’ёзны, сканцэнтраваны твар чалавека, які шмат ведае і зазнаў пакуты.

Вяртаючыся назад, я ўвесь час думаў пра гэта і дзівіўся: цяпер, калі званы пачалі клікаць да ранішняй імшы, мне ўпершыню з таго часу, як я стаў салдатам, было спакойна. Я адчуваў, што зрабіў нешта добрае, я зноў ведаў, што ёсць нешта, апроч вайны і разбурэння, што гэта вернецца. Спакойна і павольна я вярнуўся ў палату, у якой золатам і шэранню зіхацела святло раніцы. У ложку больш не ляжаў выпадковы салдат Герхарт Брокман. У ложку ляжаў вечны таварыш, і яго смерць ужо не была жахам — яна была запаветам і абяцаннем. Абаронены і супакоены, лёг я побач з ім.

Вы, снежаньскія ночы 1917-га! Вы, ночы пакутаў і шэрасці! У вашай невытлумачальнай бядзе прачнулася надзея і воля да чалавечнасці! Вас нельга забываць, вашая перасцярога ў гэтыя дні смуты не павінная быць занядбаная! Ніколі!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Я цёмнай ночкай мроіў…»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Я цёмнай ночкай мроіў…» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Славомир Мрожек - Валтасар
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
libcat.ru: книга без обложки
Славомир Мрожек
Яніна Пінчук - Горад мрой (зборнік)
Яніна Пінчук
Отзывы о книге «Я цёмнай ночкай мроіў…»

Обсуждение, отзывы о книге «Я цёмнай ночкай мроіў…» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x