• Пожаловаться

Борис Виан: Ваўкалак (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Борис Виан: Ваўкалак (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Фантастика и фэнтези / на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Ваўкалак (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Ваўкалак (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Борис Виан: другие книги автора


Кто написал Ваўкалак (на белорусском языке)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Ваўкалак (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Ваўкалак (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Выбачайце, мсье, калi ласка, - сказаў гэты гладка паголены франт Дэнi, цi не маглi б вы дазволiць нам пасадзiць побач з вамi мадэмуазель?

Дэнi паглядзеў на дзяўчыну i зноў нахмурыўся.

- Мне было б вельмi прыемна, - адказаў ён, прыўзняўшыся.

- Дзякую, мсье, - праспявала дзяўчына музычным голасам. Голасам музычнае пiлы, калi ўжо быць дакладным.

- Калi ўжо дзякуеце вы, - адказаў ёй Дэнi, - то што застаецца мне, як не аддзякаваць вам?

- Гэта лёс, - зноў падала голас прыгажуня i адразу ўпусцiла сумачку, якую Дэнi злавiў на ляту.

- О! - ускрыкнула дзяўчына. - У вас неверагодная рэакцыя!

- Але, - згадзiўся Дэнi.

- У вас вельмi дзiўныя вочы, - дадала яна хвiлiн праз пяць. - Яны нагадваюць... нагадваюць...

- Ну што вы, - крыху саромеўся Дэнi.

- Гранаты, - скончыла дзяўчына.

- Што зробiш, вайна, - пачаў быў адказваць Дэнi.

- Я вас не зусiм разумею.

- Я думаў, - удакладнiў Дэнi, - што, гледзячы на мае вочы, вы прыгадаеце рубiны, але ж вы сказалi ўсяго толькi пра гранаты, i я адразу падумаў пра абмежаваннi, якiя прыносiць з сабой вайна, i пра суадносiны вынiку i прычыны.

- Вы скончылi Вышэйшую школу палiтычных навук? - спыталася чарнявая лань.

- Каб нiколi больш туды не вяртацца.

- А вы хлопец што трэба, - кiнула камплiмент дзяўчына, якая мела звычку з кожным новым знаёмым прыкiдвацца нявiннiцай.

- Я ахвотна сказаў бы тое самае i пра вас, - ветлiва адказаў Дэнi.

Яны разам выйшлi з рэстарана. Ашуканка сказала ваўкалаку, што мае непадалёку, у гатэлi "Выцiскалка грошай", шыкоўны пакойчык.

- Хадзем паглядзiм мае японскiя эстампiкi, - шапнула яна Дэнi на вуха.

- А цi ж можна? - занепакоiўся Дэнi. - Цi не патурбуем мы каго з вашых родных?

- Я, можна сказаць, сiрата, - уздыхнула малышка, выцiраючы слязiнку кончыкам танюсенькага пальчыка.

- Як мне шкада вас! - ветлiва паспачуваў ёй галантны кавалер.

Iдучы за ёю ў гатэлi, Дэнi заўважыў, што парцье ў калiдоры чамусьцi не было, а ружовы плюш, якога тут было надта ўжо багата, надаваў установе даволi падазроны выгляд. Але ўзнiмаючыся па лесвiцы, ён дазволiў усё ж дзяўчыне, каб разгледзець як след яе жаночыя вартасцi, апярэдзiць сябе на некалькi прыступак.

Думка аддацца распусце з жанчынаю здалася яму спачатку агiднай, пасля смешнай, але ўспамiн пра здарэннi ў лесе адагнаў сумненнi, i неўзабаве ваўкалак пачаў на практыцы ажыццяўляць тыя веды, якiя набыў вiзуальна. Прыгажуня прытворна стагнала, выказваючы неверагоднае задавальненне, але наiўны, малаадукаваны ў гэтай навуцы Дэнi не прыкмецiў фальшу.

Ледзь ён апрытомнеў (дарэчы, даволi абыякавы да ўсяго таго, што адчуў з жанчынаю), як раптам зазвiнеў гадзiннiк. Усё яшчэ бледны, нiбы мярцвяк, ён, цяжка дыхаючы, расплюшчыў вочы i са здзiўленнем убачыў, што дзяўчына, нахiлiўшыся i павярнуўшыся да свайго кавалера, з вашага дазволу, задам, спрытна корпалася ў кiшэнях яго пiнжака.

- Вы шукаеце маю фотакартку? - спытаўся ён раптам у яе.

Адразу гэтая здагадка ўсцешыла яго, але па тым, як здрыганулася дзяўчына, Дэнi зразумеў, што ён дужа памыляўся.

- Э-э... але... але, мой любы, - сказала прыгажуня, не разумеючы, цi смяецца ён, цi гаворыць сур'ёзна.

Дэнi нахмурыўся. Ён устаў, падышоў да яе i праверыў свой партфель.

- Я бачу, вы адна з тых брыдотных самак, пра непрыстойнасць якiх можна даведацца з раманаў мсье Марыяка! - зрабiў выснову Дэнi. - Сцерва.

Ашуканка збiралася адказаць як след гэтаму ёлупу, трасца яму ў бок, сказаць, вылаяўшыся не раз, што ён абрыдаў ёй i што яна на яго плявала, бо не такая яна дурная, каб класцiся ў ложак з такiм недаробкам дзеля задавальнення, але замест гэтага анямела ад бляску вачэй ачалавечанага ваўка. Маленькiя чырвоныя праменьчыкi працiналi i паралiзоўвалi чарнявую прыгажуню.

- Зрабiце ласку, адзеньцеся i выйдзiце хутчэй вон! - загадаў ёй Дэнi.

Ваўкалак вырашыў раптам, каб павялiчыць эфект, завыць. Ён нiколi гэтага не рабiў, але, нягледзячы на нявопытнасць, завыў вельмi жудасна.

Напалоханая да смерцi прастытутка моўчкi мiгам апранулася i выскачыла з нумара. Дэнi застаўся адзiн - i засмяяўся. Ён адчуваў у сабе штосьцi распуснае, нешта такое, што распальвала яго.

- Гэта смак помсты, - сказаў ён сам сабе.

Ён прывёў сябе ў парадак i выйшаў. Была ноч, i бульвар залiвала цудоўным святлом.

Не зрабiў Дэнi i двух крокаў, як да яго падышлi тры мужчыны ў занадта ўжо кiдкiх светлых касцюмах, новых капелюшах i да бляску наваксаваных чаравiках.

- Пагаворым? - сказаў худзейшы, смуглявы, з тонкiмi вусiкамi.

- Не прыкiдвайся дурнем, - працадзiў праз зубы другi, чырвоны i квадратны.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Ваўкалак (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Ваўкалак (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Ваўкалак (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Ваўкалак (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.