Рэй Брэдбери - Кавалак дрэва

Здесь есть возможность читать онлайн «Рэй Брэдбери - Кавалак дрэва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кавалак дрэва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кавалак дрэва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кавалак дрэва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кавалак дрэва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Такiм чынам, вы думаеце, што маё вынаходнiцтва — фантазiя? — сказаў сяржант. — Гэта не так. Вынаходка малая, яна лёгка змесцiцца ў пачку ад цыгарэт. Дзеянне ж яе распаўсюджваецца на дзевяцьсот мiль. За некалькi дзён я аб'еду ўсю краiну з апаратам, настроеным на пэўны метал. Другiя дзяржавы не паспеюць выкарыстаць сваю перавагу, бо самi застануцца без зброi, як толькi наблiзяцца да нашых гранiц. Потым я палячу ў Эўропу. Роўна праз месяц у гэты ж самы дзень свет назаўсёды пазбудзецца страху вайны. Не ведаю, як я i прыдумаў усё гэта. Неверагодна. Гэтак жа неверагодна, як атамная бомба. Цэлы месяц я чакаў, абдумваў усё як след. Мне таксама прыходзiлi думкi пра чарапаху без панцыра. А цяпер я рашыў. Наша гутарка пераканала мяне. Нiхто не верыў, што ўзляцяць самалёты, нiхто не верыў, што выбухне атамная бомба, i нiхто не верыць, што калi-небудзь будзе мiр. А ён будзе.

— Перадайце доктару Мэт'юду гэту паперу, — заспяшаўся Чыноўнiк.

Сяржант устаў.

— Значыць, вы рашылi не пасылаць мяне ў новую Зону?

— Не тое каб рашыў. Пачакаем, што скажа доктар Мэт'юд.

— Тады я вырашыў, - сказаў малады чалавек. — Праз некалькi хвiлiн я абмiну Пост. У мяне ёсць пропуск. Дзякую, сэр, што аддалi мне частку вашага каштоўнага часу.

— Паслухайце, сяржант, не прымайце блiзка да сэрца. Я не ганю вас. I нiхто не кране вас пальцам.

— Ну вядома. Нiхто не паверыць мне. Бывайце, сэр.

Сяржант адчынiў дзверы i выйшаў.

Дзверы са стукам зачынiлiся, i Чыноўнiк застаўся адзiн. Пастаяў, задуменна гледзячы на дзверы. Потым уздыхнуў, пацёр твар рукамi. Зазванiў тэлефон. Чыноўнiк рассеяна зняў трубку.

— Гэта вы, доктар? Якраз збiраўся пазванiць. — Паўза. — Так, хацеў паслаць яго да вас. Лiчыце, што нiчога страшнага ў тым, што ён усюды бадзяецца? Вы так думаеце? Як скажаце, доктар. Ясна, мае патрэбу ў адпачынку, у поўным адпачынку. Нябога, яго замучыла насланнё вельмi цiкавага характару. Канечне. Ганьба. Вось да чаго даводзяць шаснаццацiгадовыя войны.

Голас у трубцы нешта прагудзеў у адказ.

Чыноўнiк выслухаў i кiўнуў галавой.

— Зраблю я сабе паметку, хвiлiначку, — ён палез па шарыкавую ручку, — не вешайце трубку, зараз, зараз. Вечна некуды падзену, — ён паляпаў па кiшэнях, толькi што была, не вешайце трубку, — ён адклаў трубку i абмацаў стол, высоўваючы шуфляду за шуфлядай. Яшчэ раз праверыў кiшэнi. Знерухомеў. Рукi зноў марудна спаўзлi ў кiшэнi i сталi зандзiраваць iх. Ён глыбока запусцiў вялiкi i ўказальны пальцы i выцягнуў дробку нечага незразумелага. Высыпаў гэта на стол: дробны, як пудра, жаўтавата-чырвоны ржавы парашок.

Нейкае iмгненне ён сядзеў, тупа ўтаропiўшыся на парашок. Потым узяў трубку.

— Мэт'юд, — сказаў ён, — падключайцеся хутчэй. — Шчоўкнула, i ён набраў другi нумар.

— Ало, прапускны пункт, слухайце ўважлiва: у любую хвiлiну можа з'явiцца мужчына, вы яго ведаеце, гэта сяржант Холмз, спынiце яго, падстрэльце яго, калi што якое — забiце, нiякiх пытанняў, забiце, як сабаку, зразумела, гэта я загадваю! Так, забiце яго, зразумела?!

— Але, сэр, — данёсся разгублены голас з другога канца провада, — я не магу, я проста не магу…

— Як разумець — не магу, чорт вазьмi!

— Разумееце… — маўчанне. Толькi цяжкае дыханне паставога ў трубку.

Чыноўнiк затрос тэлефон.

— Слухайце мяне, увага, прыцэлiцца!

— Я нiкога не магу забiць, — сказаў паставы.

Чыноўнiк упаў ў крэсла. Iмгненне ён сядзеў, задыхаючыся ў страшэнным трызненнi. Там, знадворку — ён гэта ведаў без лiшнiх слоў, без позiрку склады са зброяй асыпалiся мяккiм чырвоным iржавым пылам, самалёты ў клубах рудой iржы адляталi ў нiкуды, а танкi, як дыназаўры, пагружалiся, марудна пагружалiся ў расплаўлены асфальт (цi не пра гэта гаварыў сяржант?), асядалi ў ямах дзёгцю. Грузавiкi, быццам мыльныя бурбалкi, лопалiся ў жоўтым iржавым дыме, i толькi непатрэбныя цяпер шафёры ды шыны ўперамешку валялiся ўздоўж дарог.

— Сэр… — сказаў паставы, якi бачыў усё гэта, — о, госпадзi…

— Ало, ало! — закрычаў Чыноўнiк. — Бяжыце за iм, даганiце, задушыце рукамi, забiце кулакамi, паламайце яму рэбры, забiце да смерцi, рабiце што хочаце, толькi забiце! Зараз я буду ў вас. — I ён павесiў трубку.

Машынальна высунуў нiжнюю шуфляду ў стале, дзе ляжаў службовы пiсталет. У новай скураной кабуры засталася толькi жменька рудой iржы. Ён вылаяўся i куляй вылецеў з пакоя. На хаду схапiў крэсла. Дрэва, падумаў ён, добрае, старое дрэва, добры, стары клён. Двойчы ён ударыў крэслам аб сцяну, i тое паддалося. Потым ён схапiў ножку i сцiснуў у руках.

Твар яго палаў, дыханне з хрыпам вырывалася з разяўленага рота. Ён прымерыўся ножкай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кавалак дрэва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кавалак дрэва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Кавалак дрэва»

Обсуждение, отзывы о книге «Кавалак дрэва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x