Айзэк Азiмаў - Выродлiвы хлапчук

Здесь есть возможность читать онлайн «Айзэк Азiмаў - Выродлiвы хлапчук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выродлiвы хлапчук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выродлiвы хлапчук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выродлiвы хлапчук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выродлiвы хлапчук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нi на секунду не забываючыся, што столi тут няма, яна хутка скончыла свае справы. Хлопчык заставаўся ў пасцелi, уважлiва сачыў за ёй, калi яна трапляла яму на вочы. I кожны раз яна ўсмiхалася i махала яму рукой. Урэшце ён таксама памахаў ёй у адказ, i гэты жэст здаўся ёй проста чароўным.

— Ты хочаш малочнай аўсянкi? — спыталася яна, скончыўшы свае справы.

Згатаваць кашу было справаю некалькiх секунд, i калi ежа была на стале, яна паклiкала яго рукой.

Невядома, цi ён зразумеў значэнне яе жэста, цi яго завабiў пах ежы, але хлопчык адразу ж вылез з пасцелi.

Яна спрабавала паказаць яму, як карыстацца лыжкаю, але ён са страхам адхiснуўся. («Нiчога, наперадзе ў нас яшчэ шмат часу», — падумала яна.) Аднак яна ўсё-такi дамаглася таго, што ён рукамi паднёс мiску да рота. Ён паслухаўся, але рабiў усё так няўмела, што страшэнна выпэцкаўся, хоць трохi i з'еў.

Гэтым разам яна дала яму малако ў шклянцы, i хлапчук, заўважыўшы, што пасудзiна занадта малая, каб прасунуць у яе твар, жаласна захныкаў. Яна ўзяла яго за руку i, прыцiснуўшы яго пальцы да шклянкi, прымусiла яго падняць шклянку да рота.

Зноў усё было аблiта i запэцкана, але, як i першы раз, малако ўсё-такi трапiла яму ў рот. А што да бязладдзя, дык яна прывыкла i не да такога.

На яе здзiўленне, асвоiць туалет аказалася задачай больш простай, што вельмi яе задаволiла. На гэты раз ён даволi хутка зразумеў, чаго яна хоча ад яго. Яна злавiла сябе на тым, што гладзiць яго па галаве i прымаўляе:

— Вось гэта слаўны хлопчык, разумны хлопчык!

I дзiця ўсмiхалася, прыносячы ёй нечаканае задавальненне. «Калi ўсмiхаецца, ён, сапраўды, зусiм нiштаваты», — падумала яна.

У той жа дзень папрыязджалi прадстаўнiкi прэсы. Пакуль яны прыладжвалi сваю апаратуру, яна ўзяла хлопчыка на рукi, i ён моцна прытулiўся да яе. Сумятня напужала яго, i ён моцна заплакаў, але нягледзячы на гэта, прайшло не менш за дзесяць хвiлiн, пакуль ёй дазволiлi вынесцi дзiця ў суседнi пакой.

Яна хутка вярнулася, пачырванеўшы ад абурэння, i першы раз за васемнаццаць гадзiн выйшла з домiка, шчыльна зачынiўшы за сабою дзверы.

— Я думаю, што на сёння вам хопiць. Цяпер мне богведама колькi спатрэбiцца часу, каб яго супакоiць. Iдзiце.

— Добра, добра, — сказаў джэнтльмен з «Таймс-Геральд». — А гэта сапраўды неандэрталец цi тут якое-небудзь жульнiцтва?

— Запэўнiваю вас, што гэта не мiстыфiкацыя, — пачуўся аднекуль ззаду голас Хоскiнса. — Дзiця — сапраўды Homo neanderthalis.

— Гэта хлопчык цi дзяўчынка?

— Гэта хлопчык-малпа, — умяшаўся джэнтльмен з «Ньюс». — Нам паказваюць не што iншае, як хлопчыка-малпу. Як ён сябе паводзiць, сястра?

— Ён паводзiць сябе гэтаксама, як i любы iншы маленькi хлопчык, — адрэзала мiс Фэлоўз. Злосць прымусiла яе стаць на абарону дзiцяцi. - I зусiм ён не хлопчык-малпа. Яго завуць… Цiмацi, Цiмi, i ён абсалютна нармальны ў сваiх дзеяннях.

Iмя Цiмацi было выбрана ёю зусiм выпадкова — яно проста першае прыйшло ёй у галаву…

— Цiмi — хлопчык-малпа, — рэкнуў джэнтльмен з «Ньюс», i менавiта з гэтай мянушкай дзiця стала потым вядомае ўсяму свету.

— Скажыце, док, што вы думаеце рабiць з гэтаю малпаю? — спытаўся ў Хоскiнса джэнтльмен з «Глоба».

Хоскiнс пацiснуў плячыма.

— Бачыце, мая першапачатковая задача была ў тым, каб даказаць мажлiвасць пераносу яго ў наш час. Аднак я лiчу, што ён зацiкавiць антраполагаў i фiзiёлагаў. Перад намi ж iстота, якая па сваiм развiццi стаiць памiж жывёлаю i чалавекам. Нам даецца мажлiвасць даведацца пра многае i ў нас самiх i ў нашых продках.

— Як доўга намераны вы трымаць яго тут?

— Колькi нам спатрэбiцца на яго вывучэнне плюс яшчэ нейкi перыяд пасля заканчэння даследавання. Не выключана, што на гэта спатрэбiцца шмат часу.

— Вы не маглi б вывесцi яго з дому? Тады б нам удалося паставiць тэлевiзiйную апаратуру i зляпаць сапраўднае вiдовiшча.

— Вельмi шкадую, але дзiця не можа пакiнуць межаў Стасiса.

— А што такое Стасiс?

— Баюся, джэнтльмены, што тлумачэнне зойме занадта шмат часу. — Хоскiнс дазволiў сабе ўсмiхнуцца. — А коратка сутнасць справы ў тым, што час, якiм уяўляем яго сабе мы, у Стасiсе не iснуе. Гэтыя пакоi нiбы накрытыя нябачнай абалонкай i не з'яўляюцца ў поўным сэнсе часткаю нашага свету. Менавiта дзякуючы гэтаму i ўдалося, так сказаць, выцягнуць дзiця з плынi часу.

— Пачакайце, — перабiў джэнтльмен з «Ньюс», якога вiдочна не задаволiла тлумачэнне Хоскiнса, — што гэта вы тут балбочаце? Сястра ж свабодна ўваходзiць i выходзiць з памяшкання.

— Гэта можа зрабiць кожны з вас, — паблажлiва адказаў Хоскiнс. — Вы будзеце рухацца паралельна часавым сiлавым лiнiям, i гэта не выклiча якой-небудзь значнай страты альбо прытоку энергii. Дзiця ж дастаўлена сюды з далёкага мiнулага. Яго рух адбываўся ўпоперак сiлавых лiнiй, i яно набыло часавы патэнцыял. Каб перамясцiць яго ў наш свет, у наш час, спатрэбiцца выдаткаваць усю энергiю, якую назапасiла наша акцыянерная кампанiя, а таксама, мажлiва, i ўсе запасы энергii горада Вашынгтона. Мы павiнны былi захаваць дастаўленае сюды разам з хлопчыкам смецце, i нам давядзецца паступова, па крупiнках выдаляць яго адсюль.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выродлiвы хлапчук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выродлiвы хлапчук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выродлiвы хлапчук»

Обсуждение, отзывы о книге «Выродлiвы хлапчук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x