Айзэк Азiмаў - Выродлiвы хлапчук

Здесь есть возможность читать онлайн «Айзэк Азiмаў - Выродлiвы хлапчук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выродлiвы хлапчук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выродлiвы хлапчук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Выродлiвы хлапчук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выродлiвы хлапчук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Хадземце ж сюды, мiс Фэлоўз! — нецярплiва выгукнуў Хоскiнс i павабiў яе пальцам.

Мiс Фэлоўз кiўнула i нязграбна пераступiла парог. Усё яе цела скаланулi дрыжыкi, але, як толькi яна апынулася ў доме, адчуванне гэтае знiкла. У доме пахла свежым дрэвам i вiльготнаю глебай.

Цяпер тут было цiха, ва ўсякiм выпадку, не чуваць было голасу дзiцяцi, але затое аднекуль чуўся шоргат ног i шолах, нiбы хтосьцi мацаў дрэва. Потым пачуўся стогн.

— Дзе ж ён? — з адчаем усклiкнула мiс Фэлоўз. Няўжо гэтым дурням не рупiць, што там адбываецца?

Хлопчык быў у спальнi, цi, дакладней, у пакоi, дзе стаяў ложак.

Ён быў зусiм голы, i яго запэцканыя граззю грудзi хадзiлi хадуном. Ахапак змяшанай з граззю шорсткай травы рассыпаўся па падлозе каля яго босых рудых ног. Ад гэтае травы iшоў пах зямлi, змешаны з нейкiм смуродам.

Хоскiнс убачыў вiдавочны жах у яе вачах i злосна сказаў:

— Не было нiякай мажлiвасцi, мiс Фэлоўз, выцягнуць хлопчыка чыстым з такой глыбiнi стагоддзяў. Мы вымушаны былi захапiць дзеля яго бяспекi сёе-тое з таго, што было каля яго. Можа, вы палiчылi б за лепшае, каб ён з'явiўся сюды без нагi альбо часткi чэрапа?

— Прашу вас, не трэба! — усклiкнула мiс Фэлоўз у знямозе. — Чаму мы бяздзейнiчаем? Беднае дзiця спужалася. I яно бруднае!

I сапраўды. На хлопчыкавым целе засох бруд i нейкi тлушч, а ўсё сцягно перасякала чырвоная драпiна.

Калi Хоскiнс наблiзiўся да хлопчыка, якому на выгляд было не больш чым тры гады, той нiзка нагнуўся i хуценька адскочыў назад. Яго верхняя вусна адтапырылася, i з яго вырваўся нейкi дзiўны гук — нешта сярэдняе памiж бурчаннем i кашачым шыпеннем.

Хоскiнс iмклiвым рухам схапiў за руку дзiця, якое адчайна крычала i выкручвалася, i адарваў яго ад падлогi.

— Трымайце яго так, — сказала мiс Фэлоўз. — Перш за ўсё яму неабходна цёплая ванна. Яго трэба як след адмыць. У вас ёсць тут усё неабходнае? Калi ёсць, то папрасiце прынесцi рэчы сюды i хоць бы напачатку дапамажыце мне з iм справiцца. Апрача таго, дзеля ўсяго святога, дайце загад, каб прыбралi ўвесь гэты бруд i смецце.

Цяпер прыйшла яе пара аддаваць загады, i адчувала яна сябе ў новай ролi цудоўна. А паколькi разгубленая назiральнiца саступiла месца вопытнай медыцынскай сястры, яна зiрнула на дзiця ўжо другiмi вачыма, з пункту гледжання прафесiянала, i на нейкi мiг замерла ад збянтэжанасцi. Бруд, яго лямант, яго цела, якое выкручвалася ў марнай барацьбе, — усё гэта кудысьцi адступiла. Яна разгледзела само дзiця.

Гэта быў сама выродлiвы хлапчук з усiх, якiх ёй даводзiлася калi-небудзь бачыць. Ён увесь быў неверагодна пачварны — ад страхалюднай галавы да выгнутых колам ног.

З дапамогаю трох мужчын ёй удалося выкупаць хлопчыка.

Астатнiя ў гэты час спрабавалi прыбраць памяшканне. Яна працавала моўчкi, з пачуццём знявагi, раздражнёная крыкамi i супрацiўленнем.

Доктар Хоскiнс намякаў ёй, што дзiця будзе непрыгожае, але хто ж мог падумаць, што яно акажацца такое пачварнае. I нi мыла, нi вада не маглi да канца перабiць агiдны пах, што iшоў ад яго i толькi паступова пачаў крыху слабець.

Ёй раптам невыносна захацелася шпурнуць намыленага хлопчыка Хоскiнсу на рукi i пайсцi, але яе ўтрымлiвала прафесiйная гордасць. У рэшце рэшт яна ж сама згадзiлася на гэтую работу… Апрача таго, яна ўявiла, якiмi вачыма гляне на яе доктар Хоскiнс, уявiла яго халодны позiрк, у якiм яна прачытае непазбежнае пытанне: «Значыць, вы ўсё-такi любiце толькi прыгожых дзяцей, мiс Фэлоўз?»

Доктар Хоскiнс стаяў крыху воддаль i з халоднай усмешкаю назiраў за ёй. Калi яна сустрэлася з iм позiркам, ёй здалося, што пачуццё абражанай годнасцi, якое гарэла ў яе душы, яго проста забаўляе.

Яна тут жа вырашыла, што крыху пачакае з адыходам. Цяпер гэта толькi зняважыла б яе.

Калi скура ў дзiцяцi набыла нарэшце нiштаватае ружовае адценне i запахла духмяным мылам, яна, нягледзячы на ўсе перажываннi, адчула сябе лепш. Крычаць хлопчык ужо не мог, ён толькi стомлена скуголiў, а яго перапуджаны, насцярожаны позiрк перабягаў з аднаго твару на другi, не выпускаючы з-пад увагi нiкога ў пакоi. Тое, што ён быў цяпер чысты, толькi падкрэслiвала худзiзну яго голага цела, якое пасля ванны дрыжэла ад холадў.

— Дайце ж, нарэшце, начную сарочку дзiцяцi! — рэзка сказала мiс Фэлоўз.

У той жа мiг аднекуль з'явiлася начная сарочка. Здавалася, што ўсё было падрыхтавана загадзя, аднак нiхто не сыходзiў з месца да яе загаду, нiбы знарок пакiдаючы за ёй права распараджацца i тым самым выпрабоўваць яе.

— Я падтрымаю яго, мiс, — падышоўшы да яе, сказаў Дэвенэй. — Адна вы не справiцеся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выродлiвы хлапчук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выродлiвы хлапчук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выродлiвы хлапчук»

Обсуждение, отзывы о книге «Выродлiвы хлапчук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x