• Пожаловаться

Пьер Буль: Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль: Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00278-0, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Пьер Буль Планета малпаў

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Пьер Буль: другие книги автора


Кто написал Планета малпаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі мы нарэшце аправіліся ад шоку і кінуліся Гектару на дапамогу, было ўжо позна. Дзяўчына павярнулася да нас і зноў выцягнула рукі, быццам збіралася ўчапіцца цяпер ужо ў нас. Верхняя губа ў яе прыўзнялася, ашчэрыліся зубы. Выгляд у дзяўчыны быў такі люты, што мы замерлі на месцы. Потым яна гучна і працяжна ці то крыкнула, ці то ўзвыла — гук гэты можна было прыняць за кароткую песню перамогі ці папярэджанне, — і кінулася ў гушчар. Праз імгненне яе залацістаскурае цела, мільгануўшы апошні раз паміж кустоў, схавалася ў зарасніку, і мы зноў засталіся адны сярод маўклівага лесу.

Раздзел VІ

— Гэта дзікунка, — сказаў я нарэшце. — Можа, яна з якога-небудзь адсталага племені накшталт тых, што знаходзяць яшчэ ў Новай Гвінеі ці ў лясах Афрыкі?

Зрэшты, я сказаў гэта без асаблівай упэўненасці. І Артур Левэн адразу ж асадзіў мяне.

— У якіх гэта прымітыўных плямёнаў бачыў ты такую дасканаласць формаў і гарманічнасць рухаў? — спытаўся ён ледзь не са злосцю.

Я не знайшоў што і адказаць: Левэн сто разоў меў рацыю.

Прафесар Антэль хоць і быў цяпер надзвычай задуменны, але пачуў усё ж такі нашую размову.

— Нават у сама прымітыўных нашых плямёнаў ёсць мова, — заўважыў ён. — А гэтая дзівачка не ведае ніводнага слова.

Мы абшнырылі ўсё наваколле, але не знайшлі ніякіх слядоў незнаёмай. Тады вярнуліся на паляну, дзе стаяў наш катэр. Прафесар Антэль хацеў адразу ж узляцець, каб апусціцца ў больш цывілізаваным раёне. Аднак Левэн прапанаваў пачакаць яшчэ хоць бы суткі і паспрабаваць наладзіць кантакт з жыхарамі джунгляў. Я падтрымаў яго, і ўрэшце Левэнава прапанова была прынятая і Антэлем. Мы не рашыліся прызнацца адзін аднаму, што нас утрымлівала тут надзея яшчэ раз убачыць незнаёмую.

Дзень закончыўся без новых здарэнняў. Настаў час захаду, і мы залюбаваліся гіганцкай Бетэльгейзе, што знікала спакваля за гарызонтам: зямлянін не можа ўявіць сабе такога фантастычна прыгожага відовішча. І тут мы адчулі, што ў джунглях нешта змянілася: яны напоўніліся таемнымі гукамі і шолахамі. Нам здавалася, што адусюль за намі сочаць скрозь лісце нейкія нябачныя істоты. Аднак ноч прайшла спакойна: мы замкнуліся ў катэры і па чарзе дзяжурылі да раніцы. На золку непрыемнае пачуццё таго, што за намі сочаць, узмацнілася. Мне нават здалося, што з лесу даносяцца кароткія прарэзлівыя крыкі, накшталт тых, што мы чулі напярэдадні ад Новы. У нашым уяўленні лес ужо кішма кішыць невядомымі істотамі, але ніводная так і не з'явілася.

Трохі пазней мы вырашылі яшчэ раз схадзіць да вадаспада. Усю дарогу нас гняло ўсё тое ж непрыемнае пачуццё, што нейкія істоты, ідучы ўслед, неадступна сочаць за намі, не рашаючыся, аднак, паказацца. Але ж яшчэ ўчора Нова выйшла ўсё-такі нарэшце да нас.

— Можа, іх палохае нашая адзежа? — сказаў раптам Артур Левэн.

Мяне, бы маланкай, працяла здагадка! Я дакладна ўспомніў, як Нова, задушыўшы Гектара, кінулася ўцякаць і наткнулася на нашу зваленую ў кучу адзежу. Яна ўмомант шарахнулася ўбок, бы спалоханы конь.

— Зараз паглядзім! — сказаў я.

І вось, раздзеўшыся дагала, мы, як і мінулы раз, кінуліся ў возера і прыняліся дурэць з сама бесклапотным выглядам.

Выпрабаваныя ўжо аднойчы хітрыкі зноў далі чаканы вынік. Праз некалькі хвілін мы заўважылі на абрыве Нову, хоць і не прыкмецілі, як яна туды трапіла. Гэтым разам дзяўчына была не адна. Побач з ёю стаяў зусім голы мужчына, на выгляд звычайны зямлянін, ужо ў гадах. Асобныя яго рысы настолькі нагадвалі твар нашае багіні вадаспада, што я прыняў мужчыну за яе бацьку. Як і яна, ён разглядваў нас з трывогаю і недаўменнем.

Паступова вакол нас пачалі з'яўляцца ўсё новыя і новыя людзі. Мы напусцілі на сябе абыякавы выгляд. Людзі выходзілі з лесу і набліжаліся да возера з усіх бакоў, акружаючы нас. Усе яны, мужчыны і жанчыны, статныя, залацістаскурыя, былі вельмі прыгожыя. Яны ўзбуджана жэстыкулявалі, зрэдку коратка ўскрыкваючы.

Кола сарорцаў самкнулася, і нас ахапіла трывога: эпізод з Гектарам міжволі насцярожыў. Аднак у паводзінах людзей не было анічога пагрозлівага: мусібыць, іх усяго толькі, гэтаксама ж як і Нову, цікавілі нашыя гульні ў вадзе.

Так яно і было! Неўзабаве Нова, якую я ўжо лічыў нашай старой знаёмаю, кінулася ў возера, а за ёй пасля больш-менш доўгіх ваганняў і ўсе астатнія. Мы распачалі нашыя ўчарашнія забавы, ганяючыся адзін за адным, быццам цюлені. Розніца была толькі ў тым, што сёння вакол нас плюхаліся і фыркалі прынамсі два дзесяткі дзіўных істот, чые сур'ёзныя твары надта ўжо не стасаваліся да іх дзіцячых паводзін.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.