Пьер Буль - Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль - Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1990, ISBN: 1990, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Фантастика и фэнтези, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Задыхнуўшыся, я скончыў сваю прамову ў абсалютнай цішыні. Я павярнуўся машынальна да стала старшыні, схапіў шклянку з вадою і асушыў яе адным духам. І гэтаксама ж як і тады, калі я стрэсваў крэйду з далоняў, гэты просты жэст зрабіў на малпаў велізарнае ўражанне і стаў сігналам для новай буры. Зала нібыта выбухнула, ахопленая энтузіязмам, якога не апіша ніводнае пяро. Я ведаў, што перамог, але не мог нават уявіць сабе, што якая-небудзь асамблея здольная выказваць свае пачуцці з такім неверагодным гвалтам. Я быў аглушаны, але ўсё ж убачыў прычыны гэтага фантастычнага грукату: эмацыянальныя па сваёй прыродзе малпы, калі відовішча ім падабаецца, апладзіруюць усімі чатырма лапамі! Цяпер вакол мяне шалелі тысячы гэтых д'ябальскіх стварэнняў: ледзь утрымліваючы раўнавагу, яны пляскалі ў свае чатыры далоні, так што здавалася, быццам купал зараз абваліцца, — і ўсё гэта з віскам, з крыкамі, з енкамі, скрозь якія прарываўся толькі глухі роў гарыл. Гэта было адно з апошніх ясных уражанняў ад таго памятнага пасяджэння. Кружылася галава, я адчуў, што вось-вось упаду. З трывогаю азірнуўшыся, я ўбачыў, што раззлаваны Заюс ускочыў з месца і, згорбіўшыся і заклаўшы рукі за спіну, ходзіць па эстрадзе, як хадзіў перад маёй клеткаю. Быццам у сне, я ўбачыў ягоны пусты фатэль і плюхнуўся на яго. Гэта было сустрэта новым выбухам авацый, але тут я страціў свядомасць.

Раздзел IX

Ачуняў я не вельмі хутка: надта ўжо вялікае перажыў нервовае напружанне. Я ляжаў на ложку ў незнаёмым пакоі. Зіра і Карнэлій завіхаліся ля мяне, пакуль гарылы-паліцэйскія стрымлівалі журналістаў і проста цікаўных, якія спрабавалі прарвацца ў пакой.

— Гэта было выдатна! — шапнула мне Зіра на вуха. — Ты выйграў.

— Уліс, — сказаў мне Карнэлій, — нас з вамі чакаюць вялікія справы!

Ён паведаміў мне, што толькі што скончылася надзвычайнае пасяджэнне Вялікага Савета Сароры, на якім прынялі рашэнне аб маім неадкладным вызваленні.

— Сёй-той спрабаваў пратэставаць, — дадаў ён, — але грамадская думка была на вашым баку, і яны не маглі прыйсці да якогась іншага рашэння.

Ён спытаўся, ці згодны я супрацоўнічаць з ім, і, атрымаўшы маю згоду, загадзя паціраў рукі ад задавальнення пры думцы пра дапамогу, якую я змагу аказаць яму ў яго пошуках.

— Жыць вы будзеце тут, — абвёў рукамі пакой Карнэлій. — Спадзяюся, кватэра вас задаволіць. Мая зусім непадалёк, у гэтым самым крыле інстытута: тут жывуць толькі старшыя навуковыя супрацоўнікі.

Я збянтэжана азіраўся, думаючы, што ўсё гэта мне сніцца. Пакой быў надзіва ўтульны. Пачыналася новая эра ў маім тутэйшым жыцці. Гэтак доўга і пакутліва чакаў я гэтага часу — і тут мяне чамусьці агарнула самота. Вочы мае сустрэліся з вачыма Зіры, і я зразумеў, што праніклівая шымпанзэ ўгадала мае думкі.

— Але, — сказала яна, — тут у цябе Новы не будзе.

Пачырванеўшы, я паціснуў плячыма, прыўзняўся і сеў.

Сілы вярнуліся да мяне, і я хацеў як мага хутчэй акунуцца ў новае жыццё.

— Як ты сябе пачуваеш? — спыталася Зіра. — Ты не стомішся ад маленькае вечарыны? Мы запрасілі, каб адзначыць гэты вялікі дзень, некаторых сяброў, адных шымпанзэ.

Я адказаў, што мне гэтая вечарына будзе вельмі прыемная, але я ўжо больш не хачу хадзіць голы. І толькі тут заўважыў, што на мне піжама: Карнэлій пазычыў мне адну са сваіх уласных. Але калі я мог яшчэ неяк нацягнуць на сябе піжаму шымпанзэ, то ў любым з яго гарнітураў выглядаў клоўнам.

— Заўтра ў цябе будзе поўны гардэроб, а да сённяшняга вечара табе сшыюць файны гарнітур, — супакоіла мяне Зіра. — Вось і кравец.

У пакой увайшоў і пакланіўся мне з вытанчанай пачцівасцю маленькі шымпанзэ. Я даведаўся, што, пакуль быў у непрытомнасці, лепшыя краўцы аспрэчвалі гонар апрануць мяне. Перамог гэты славуты майстар, які шыў на сама знакамітых гарыл сталіцы.

Майстэрства і спрытнасць краўца былі адметныя. Менш чым за дзве гадзіны яму ўдалося сшыць мне прыстойны вячэрні гарнітур. Але надзеўшы яго, я адчуў, што мне ўжо няёмка ў адзежы. Зіра ўтаропілася на мяне, вытрашчыўшы вочы. Пакуль майстар падганяў усялякія драбніцы, Карнэлій упусціў у пакой журналістаў, якія даўно ўжо імкнуліся прарвацца да мяне, і я ажно на гадзіну апынуўся ў цэнтры іх увагі: мяне закідвалі пытаннямі, абстрэльвалі ўспышкамі фотаапаратаў, патрабавалі ўсё новых і новых цікавых падрабязнасцей пра Зямлю і жыццё людзей. Я пакорліва даваў інтэрв'ю. Сам журналіст, я разумеў, якой знаходкаю з'яўляюся я для маіх тутэйшых калег, апроч таго, улічваў, што прэса можа забяспечыць мне вялікую падтрымку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x