• Пожаловаться

Пьер Буль: Планета малпаў

Здесь есть возможность читать онлайн «Пьер Буль: Планета малпаў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1990, ISBN: 5-340-00278-0, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Фантастика и фэнтези / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Пьер Буль Планета малпаў

Планета малпаў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Планета малпаў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трое зямлянаў сядаюць на невядомую плянэту, дзе сустракаюць зьдзічэлых людзей. Але ў гэты час зьяўляюцца ўзброеныя апранутыя малпы. Яны лічаць зямлян дзікунамі й ловяць іх...

Пьер Буль: другие книги автора


Кто написал Планета малпаў? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Планета малпаў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Планета малпаў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так што жылі мы без Сонца, але нічога непрыемнага праз тое не адчувалі: на караблі было штучнае святло, эквівалентнае сонечнаму. Не ведалі мы і нуды. Прафесара можна было слухаць гадзінамі. Чаго толькі я не ўведаў за гэтыя два гады — больш чым за ўсё папярэдняе жыццё! Займеў я і неабходны вопыт у кіраванні зоркалётам. Гэта было досыць проста: давалася заданне электронным прыборам, і яны самі рабілі ўсе разлікі і дакладна вызначалі курс.

Багата радасці прыносіў нам сад, які займаў на караблі шмат месца. Апроч усяго іншага, прафесар Антэль цікавіўся батанікай і сельскай гаспадаркай і імкнуўся праверыць некаторыя свае тэорыі развіцця раслін у касмічных умовах. Вопытным участкам была аранжарэя ў дзесяць кубічных метраў. Дзякуючы шматлікім стэлажам аб'ём нашай аранжарэі выкарыстоўваўся цалкам. Грунт пастаянна абнаўляўся хімічнымі ўгнаеннямі, і ўжо праз два месяцы з дня адлёту на градках пачала спець на нашую радасць усялякая гародніна, так што мы мелі здаровай свежай ежы колькі было трэба. Клапоцячыся пра карыснае, не забыліся мы і на прыемнае: адвялі адну секцыю аранжарэі пад кветнік — прафесар даглядаў яго асабліва дбайна. Гэты арыгінал захапіў з сабою яшчэ і некалькі птушак, матылькоў і нават адну малпу, маленькага шымпанзэ, якога мы назвалі Гектарам, — гарэза бавіў нас усю дарогу.

Я зразумеў з нашых гаворак, што прафесар досыць скептычна ставіўся да людзей. Ён часта казаў, што людзі — істоты, мякка кажучы, не зусім ідэальныя, і, напэўна, менавіта таму ў велізарным караблі, у якім магла б спакойна размясціцца не адна сям'я, была процьма ўсялякіх раслін, некалькі жывёлін і толькі тры чалавекі: сам Антэль, яго вучань Артур Левэн, малады фізік з вялікай будучыняй, і я, Уліс Меру, малавядомы журналіст — прафесар пазнаёміўся са мною, калі я браў у яго інтэрв'ю. Ён прапанаваў мне прыняць удзел у экспедыцыі, даведаўшыся, што ў мяне няма сям'і і што я добра гуляю ў шахматы. Мне, журналісту-пачаткоўцу, гэта была грандыёзная ўдача. Нават калі б удалося апублікаваць рэпартаж толькі праз васемсот гадоў — а можа, менавіта якраз таму, што праз васемсот гадоў! — мой матэрыял быў бы ўнікальны. Я з радасцю згадзіўся.

Падарожжа праходзіла без непрадбачаных здарэнняў. Адзінае, што замінала нам, дык гэта павелічэнне цяжару ў час разгону і тармажэння. Прыйшлося прывыкаць да таго, што мы ўжо важылі раза ў паўтара больш, чым на Зямлі. Спачатку стамляліся, аднак хутка асвойталіся і перасталі звяртаць на гэта ўвагу. Паміж перыядамі паскарэння і тармажэння мы былі ў стане поўнай бязважкасці, што спрычыніла розныя смешныя выпадкі, але гэта доўжылася ўсяго толькі некалькі гадзін, так што шкоды мы праз тое не мелі ніякай.

І вось нарэшце пасля доўгіх месяцаў палёту настаў дзень, калі мы з хваляваннем убачылі, як пачала расці на нашых вачах запаветная мэта — зорка Бетэльгейзе.

Раздзел III

Немагчыма расказаць, якія пачуцці выклікае такое відовішча. Зорка, якая яшчэ ўчора была маленькая зіхоткая кропачка, безыменная для нас, як і вялікае мноства ўсіх астатніх падобных адна на адну кропачак на бязмежным зорным небе, рабілася спакваля ўсё ярчэйшаю, большаю, блізкаю. Спачатку яна была бліскучым арэшкам, пасля ператварылася ў жоўценькі апельсін і, нарэшце, пачырванеўшы, спадобілася нашаму роднаму сонейку перад заходам. Нарадзілася наша новая нябесная маці, і мы ўжо штодня адчувалі яе цяпло і прыцягненне.

У той час зоркалёт ужо дужа знізіў хуткасць. Мы набліжаліся да Бетэльгейзе да тае пары, пакуль зорка не перакрыла сабою ілюмінатар. Яна была непараўнальна большая за ўсе бачаныя намі раней нябесныя целы — уражанне было проста казачнае. Антэль задаў прыборам новую праграму, і мы пачалі кружыць вакол звышгіганцкай зоркі. Пасля прафесар адрэгуляваў астранамічныя прыборы і пачаў назіранні.

Неўзабаве яму ўдалося адшукаць у сістэме чатыры планеты, вылічыць іх дыяметры і арбіты, па якіх яны круціліся вакол Бетэльгейзе. Адна з гэтых планет, другая ад зоркі, мела арбіту, блізкую да зямной. Яна была прыкладна тых самых памераў, што і Зямля, з атмасферай з кіслароду і азоту, і, плывучы ў трыццаць разоў далей ад Бетэльгейзе, ніж Зямля ад Сонца, атрымлівала прыблізна тую ж колькасць цяпла, што і наша планета: гэта тлумачылася памерамі зоркі і яе параўнальна невысокай тэмператураю.

Мы вырашылі пачаць спярша даследаваць менавіта гэтую планету. Прыборы атрымалі новую праграму, і зоркалёт хутка выйшаў на пастаянную арбіту. Тут, спыніўшы рухавікі, мы маглі добра прыгледзецца да нашай абранніцы. Праз тэлескоп былі бачныя моры і кантыненты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Планета малпаў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Планета малпаў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Планета малпаў»

Обсуждение, отзывы о книге «Планета малпаў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.