Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Ричард Бах - Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як толькi ўзышло сонца, Джонатан зноў узяўся за свае практыкаваннi. З вышынi пяць тысяч футаў рыбацкiя судны глядзелiся маленькiмi трэсачкамi на сiняй марской роўнядзi, а чайкi з Чарады, што кружылiся над iмi, здавалiся лёгкiмi пылiнкамi.

Джонатан быў поўны сiлы i энергii i толькi крыху ўздрыгваў ад радасцi; ён ганарыўся тым, што здолеў перамагчы страх. Потым, доўга не думаючы, ён абхапiў сябе крыламi, пакiнуўшы пад вуглом самыя кончыкi, i рынуўся зверху ў мора. Джонатан праляцеў чатыры тысячы футаў i набраў гранiчную хуткасць - вецер ператварыўся ў шчыльную сцяну, якая гула, вiбрыравала i не давала яму рухацца хутчэй. Цяпер ён ляцеў строма ўнiз з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мiляў у гадзiну. Ад адной думкi, што, калi ён разгорне крылы, яго разарве на мiльён драбнюсенькiх шматкоў, у Джонатана заняло дух. Але хуткасць - гэта сiла, хуткасць - гэта радасць, хуткасць - гэта само хараство.

На вышынi тысяча футаў ён пачаў выходзiць з пiке. Ад ураганнай сiлы ветру крылы трымцелi i трапяталiся так, што чуўся толькi глухi дрыгат, а проста на яго дарозе з фантастычнай хуткасцю вырасталi карабель i чарада чаек.

Спыняцца на такой хуткасцi ён не ўмеў, нават не ведаў, як зрабiць паварот пры такой хуткасцi.

Сутыкненне азначала б iмгненную смерць.

I тады ён заплюшчыў вочы.

Гэтым ранкам адразу пасля ўсходу сонца Джонатан Лiвiнгстан равучым камяком ветру i пер'я з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мiляў у гадзiну ўварваўся якраз у сярэдзiну Чарады. На гэты раз Чайка Ўдачы ўсмiхнулася яму, нiхто не загiнуў.

Калi, нарэшце, Джонатан здолеў скiраваць дзюбу ў неба, ён усё яшчэ iмчаўся з хуткасцю сто шэсцьдзесят мiляў у гадзiну. А калi запаволiў палёт да дваццацi мiляў i змог урэшце зноў распасцерцi крылы, карабель знаходзiўся на адлегласцi чатырох тысяч футаў ззаду ў яго i здаваўся невялiчкай шкарлупiнкай.

Ён разумеў, гэта - перамога. Гранiчная хуткасць! Чайка ляцiць з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мiляў у гадзiну! Гэта быў прарыў, незабыўны i непаўторны момант у гiсторыi Чарады i пачатак новай эры ў Джонатана-Чайкi. Каб не спыняць трэнiровак, ён падаўся ў зацiшную зону; там ён складваў крылы, пiкiраваў з васьмi тысяч футаў i неўзабаве навучыўся рабiць павароты.

Выявiлася, што на вялiзнай хуткасцi даволi паварушыць адным-адненькiм перцам на канцы крыла, каб зрабiць плаўны разварот. Аднак перш чым даведацца пра гэта, ён спазнаў, што варта паварушыць некалькiмi перцамi на такой хуткасцi, i пачынаеш круцiцца, як куля, выпушчаная з вiнтоўкi... Так Джонатан стаў першай на зямлi чайкай, якая выконвала фiгуры найвышэйшага пiлатажу.

У той дзень ён не захацеў губляць часу на пустыя размовы з iншымi чайкамi i не спыняў палётаў i пасля захаду сонца. Ён адкрыў сабе мёртвую пятлю, запаволеную бочку, шматвiтковую бочку, перакулены штопар, адваротны iмельман, вiраж.

Глыбокаю ноччу вярнуўся Джонатан-Чайка на бераг, да Чарады. Ён страшэнна стамiўся, ажно кружылася галава. Але ад радасцi ён пры пасадцы зрабiў мёртвую пятлю, а перад тым як дакрануцца да зямлi, - шматвiтковую бочку. "Калi яны пачуюць, - думаў ён, - калi яны даведаюцца пра Прарыў, дык ашалеюць ад радасцi. Наколькi багацейшае будзе цяпер жыццё! Замест таго каб паныла махаць крыламi ад берага да рыбацкiх суднаў i назад, у нас з'явiлася мэта! Мы здолеем узняцца над невуцтвам, зразумеем, што створаны для жыцця дасканалага, разумнага. Мы станем вольныя! Мы навучымся лятаць!"

Ён нiбы чуў музыку, нiбыта бачыў прывабнае святло будучынi.

Калi ён прызямлiўся, дык убачыў, што чайкi сабралiся на Вялiкую Раду, сабралiся даўно i чагосьцi чакалi.

- Чайка Джонатан Лiвiнгстан! Выйдзi на сярэдзiну!

Словы Старэйшыны прагучалi нязвыкла ўрачыста. Выклiк на сярэдзiну азначаў адно з двух: найвялiкшую ганьбу або найвялiкшую славу. Для ўшанавання Славай на сярэдзiну выходзiлi сама выдатныя важакi чаек. "Ну вядома, - падумаў ён, сёння ранiцай Чарада бачыла Прарыў! Але мне не патрэбна слава. Я зусiм не хачу быць важаком. Я хачу толькi падзялiцца тым, пра што даведаўся сам, паказаць тыя неабсяжныя далягляды, якiя адкрываюцца перад усiмi намi". Ён выйшаў наперад.

- Чайка Джонатан Лiвiнгстан, - сказаў Старэйшына, - выйдзi на Ганьбу перад сваёй раднёй!

Яму здалося, што яго з усяго маху выцялi дошкай. Зашумела ў вушах, ногi ў каленях аслабелi, пер'е адразу абвiсла. Яго выклiкалi на Ганьбу? Не можа быць! А Прарыў! Яны нiчога не зразумелi! Гэта памылка, памылка!

- ...сваёй шалёнай дзiвацкай безадказнасцю, - урачыста гучаў голас, груба растаптаў i зняважыў годнасць i традыцыi Сям'i Чаек...

Выклiк на сярэдзiну для ганьбавання азначаў, што ён будзе выгнаны з Чарады i асуджаны на адзiноту сярод Далёкiх Скалаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x