Роберт Шекли - Бiтва (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Роберт Шекли - Бiтва (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Фантастика и фэнтези, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бiтва (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бiтва (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Бiтва (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бiтва (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Фетэрэр абдумаў гэтую просьбу, але выканаць яе было немагчыма. Дэталёва распрацаваны план бою быў дасканалы i забяспечваў верную перамогу. I калi ўвесцi ў бiтву кволы чалавечы матэрыял, гэта магло б толькi ўсё сапсаваць. Нiякая жывая плоць не вытрымала б грукату гэтай атакi механiзмаў, высокiх энергiй, што пранiзваюць паветра, усёпаглынаючай сiлы агню. Любы чалавек загiнуў бы яшчэ за сто мiль ад поля бою, так i не ўбачыўшы ворага.

- Баюся, гэта немагчыма, - сказаў Фетэрэр.

- Шмат хто, - сурова прамовiў святар, - лiчыць, што было памылкай даручыць Апошнюю Бiтву вайскоўцам.

- Прабачце, - бадзёра запярэчыў Фетэрэр, - гэта паражэнчая балбатня. З вашага дазволу... - Ён паказаў на дзверы, i святар засмучана выйшаў.

- Ох, ужо гэтыя цывiльныя, - уздыхнуў Фетэрэр. - Такiм чынам, панове, вашы войскi гатовы?

- Мы гатовы бiцца за Яго, - горача прамовiў генерал Мак-Фi. - Я магу паручыцца за кожнага аўтаматычнага жаўнера пад маiм началам. Iх метал зiхацiць, iхнiя рэле абноўлены, акумулятары поўнасцю зараджаны. Сэр, яны лiтаральна рвуцца ў бой.

Генерал Онгiн выйшаў з задумення.

- Наземныя войскi гатовы, сэр.

- Паветраныя сiлы гатовы, - сказаў генерал Дэл.

- Цудоўна, - падвёў вынiкi генерал Фетэрэр. - Астатнiя падрыхтаваннi закончаны. Тэлевiзiйная перадача для насельнiцтва ўсяго зямнога шара забяспечана. Нiхто, нi багаты, нi бедны, не будзе пазбаўлены вiдовiшча Апошняе Бiтвы.

- А пасля бiтвы... - пачаў генерал Онгiн i змоўк, як толькi глянуў на Фетэрэра.

Той насупiўся. Ён не ведаў, што павiнна адбыцца пасля бою. Гэтым, вiдаць, зоймуцца рэлiгiйныя ўстановы.

- Магчыма, будзе наладжаны ўрачысты парад або яшчэ што-небудзь накшталт гэтага, - няпэўна адказаў ён.

- Вы маеце на ўвазе, што мы будзем адрэкамендаваны... Яму? - спытаў генерал Дэл.

- Дакладна не ведаю, - адказаў Фетэрэр, - але магчыма. Усё ж такi... Вы разумееце, што я хачу сказаць.

- Але як мы павiнны будзем апрануцца?- разгублена спытаў генерал Мак-Фi. Якая ў такiх выпадках прадпiсана форма адзення?

- Што носяць анёлы? - пацiкавiўся Фетэрэр у Онгiна.

- Не ведаю, - сказаў Онгiн.

- Белае ўбранне? - выказаў здагадку генерал Дэл.

- Не, - рашуча адказаў Фетэрэр. - Надзенем парадную форму, але без ордэнаў.

Генералы кiўнулi.

I вось прыйшоў час.

У прыгожых баявых уборах сiлы Пекла рухалiся па пустынi. Верашчалi пякельныя флейты, бухкалi пустацелыя барабаны - пасылалi наперад прывiднае воiнства. Уздымаючы клубы пяску, танкi-аўтаматы генерала Мак-Фi рынулiся на сатанiнскага ворага. I тут жа бамбавiкi-аўтаматы Дэла з вiзгатам пранеслiся ў вышынi, звальваючы бомбы на легiёны пагiблых душ. Фетэрэр мужна кiдаў у бой сваю механiчную кавалерыю. У гэты хаос рушыла робатапяхота Онгiна, i метал зрабiў усё.

Орды пякельных сiл уразалiся ў шыхт, раздзiраючы на шматкi танкi i робатаў. Аўтаматычныя механiзмы памiралi, мужна абараняючы шматок пяску. Бамбавiкi Дэла падалi з неба пад ударамi анёлаў цемры, якiх вёў Мархозiй; яго крылы закручвалi паветра ў тайфуны.

Пашкуматаны шэраг робатаў стрымлiваў нацiск гiганцкiх злых духаў, якiя крышылi iх i наганялi жах у сэрцы тэлегледачоў ва ўсiм свеце, тэлегледачоў, якiя не зводзiлi зачараваных вачэй з экранаў. Робаты бiлiся як мужчыны, як героi, яны як мага старалiся адагнаць сiлы зла.

Астарот пракрычаў загад, i Бегемот цяжка рушыў у атаку. Велiял на чале клiна д'яблаў навалiўся на левы фланг генерала Фетэрэра. Метал вiскатаў, электроны вылi ў агонii, бо не вытрымлiвалi гэтага нацiску.

За тысячу мiль ад фронту генерал Фетэрэр выцер дрыготкай рукою спацелы лоб, але ўсё гэтак жа спакойна i непарушна аддаваў распараджэннi, якiя кнопкi нацiснуць i якiя ручкi павярнуць. I цудоўныя армii не падвялi яго. Смяротна пашкоджаныя робаты падымалiся на ногi i не пераставалi змагацца. Разбiтыя, знявечаныя, разнесеныя на шматкi выючымi д'ябламi, робаты ўсё-такi ўтрымалi сваю пазiцыю. Тут у контратаку быў кiнуты Пяты корпус ветэранаў, i варожы фронт быў прарваны.

За тысячу мiль ад лiнii агню генералы кiравалi пераследам.

- Бiтва выйграна, - прашаптаў вярхоўны галоўнакамандуючы Фетэрэр i адарваўся ад тэлевiзара. - Вiншую, панове.

Генералы стомлена ўсмiхнулiся.

Яны зiрнулi адзiн на аднаго i радасна загарланiлi. Армагедон быў выйграны i сiлы Сатаны пераможаны.

Але на iх тэлевiзiйных экранах штосьцi адбывалася.

- Як! Гэта ж... гэта... - пачаў генерал Мак-Фi i змоўк.

Бо па полi бою памiж грудамi знявечанага, патрушчанага металу велiчна ступала Ласка Боская.

Генералы маўчалi.

Ласка Боская дакранулася да знявечанага робата.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бiтва (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бiтва (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бiтва (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Бiтва (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x