Юлія Бібіла - ...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Бібіла - ...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!” — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
і мела падзагаловак “Паасобныя выданні на беларускай мове з дадаткам пракламацый і адозваў 1863 і 1905 гг”. Адметна, што выпуск улучаў 10 пазіцый выдадзеных кніг В. Дуніна-Марцінкевіча з пазначэннем дадзеных, адпаведных бібліяграфічным правілам. Была ўпершыню апісана спадчына пісьменніка. Трэцяя частка “Летапісу беларускага друку” прадстаўляла выданні на беларускай мове 1917-1924 гг. У чацвёртай быў скрупулёзна апісаны перыядычны друк на беларускай мове за 1917-1926 гг. У прадмове адзначалася, што “такі сшытак будзе даведнікам для даследчыка - гісторыка, публіцыста, для кожнага, хто будзе вывучаць развіццё беларускай грамадскай думкі”. Асобна пазначалася, што 4-я частка “Летапісу беларускага друку”, як і папярэднія, “уложана загадчыцай Беларускага аддзелу Беларускай бібліятэкі Ю. Бібіла”.

Паспрабавала сябе Юлія Восіпаўна і ў літаратуразнаўстве. Надрукаваны ёю ў 1928 годзе ў “Запісках гуманітарнага аддзела навук” Інбелкульта артыкул аб жыццёвым шляху Алаізы Пашкевіч (Цёткі) была адной з першых грунтоўных публікацый пра паэтэсу-рэвалюцыянерку.

Была складзена і апублікавана Юліяй Бібіла і аднаасобная, так бы мовіць, персанальная бібліяграфія. У ёй зарэгістравана публікацыя твораў Ц. Гартнага (Зміцера Жылуновіча), чалавека неардынарнага сярод беларускай інтэлігенцыі 1920-х. Выявіць кожнае выданне, de visu апісаць яго: дзе, калі, кім, якім выдавецтвам і годам выдадзена, - усё гэта патрабавала шмат часу. Патрэбна была любоў да справы, руплівасць, адказнасць, і ўсё гэта мелася ў маладой Юліі.

Была спрыяльная грамадска-палітычная атмасфера ў рэспубліцы - даволі паспяхова адбывалася дзяржаўнае будаўніцтва, ішло станаўленне нацыянальнай культуры, навукі. Ды беларускі Рэнесанс 1920-х гадоў аказаўся маланкава кароткі. Наступілі 1930-я гады з іх нечуванымі масавымі рэпрэсіямі. Не абмінулі яны ў 1937-м і сціплай працаўніцы на карпатлівай дзялянцы беларускай бібліяграфіі. Па сваёй працы Юлія Бібіла была знаёмая з многімі вядомымі беларускімі інтэлектуаламі - як наведнікамі Беларускага аддзела Дзяржбібліятэкі. Пра гэта пазней расказала ў сваіх мемуарах. Пры арышце ж яе следства імкнулася выкарыстаць кантакты Юліі Восіпаўны з ужо раней рэпрэсаванымі інтэлігентамі, выстаўляла ёй ілжэабвінавачанне ў ролі сувязной, кур’ера нацдэмаў. Высланая ў горад Саратаў, пасля выхаду з турмы яна працавала бібліёграфам фундаментальнай бібліятэкі Саратаўскага ўніверсітэта.

Праз 22 гады вярнулася ў Мінск, аднавіла працу ў Белдзяржбібліятэцы. Збірала рэспубліказнаўчы і краязнаўчы кніжны фонд. Распачала бібліяграфічную рэгістрацыю друку БССР, складанне першай у Беларусі краязнаўчай бібліяграфічнай картатэкі. У суаўтарстве з Ф. Амерынай склала “Летопись печати БССР. Ч.ІІІ. 1917-1924. Тетрадь 2”, у якой былі ўлічаны выданні на рускай, польскай, яўрэйскай мовах. Прыняла ўдзел у складанні “Бібліяграфіі па гісторыі Беларусі” (феадалізм, капіталізм) пад аўтарствам М.Г. Крэканэ, А.А. Сакольчыка. Разам з А.А. Сакольчыкам падрыхтавала бібліяграфічны даведнік “Асвета Беларускай ССР за 50 год Савецкай улады” (1973).

Вярнуўшыся на радзіму, аднавіла сувязі, ліставанне з тымі, што засталіся, нешматлікімі інтэлігентамі, людзьмі, неабыякавымі да лёсу Беларусі часоў сваёй маладосці. Дзялілася ўспамінамі, цікавілася творчасцю маладых. Засталася ў памяці жывой, уважлівай да духоўна-культурных праяваў жыцця, лёсаў інтэлігенцыі.

Гартаваная няпростымі жыццёвымі абставінамі, руплівая інтэлігентка-асветніца Юлія Бібіла сваёй працай рэальна дапамагала даследчыкам беларушчыны спасцігаць культурніцкія, навуковыя здабыткі свайго народа, яго гісторыю. Інакш кажучы, працавала над стварэннем своеасаблівай лоцманаўскай карты для арыентацыі ў моры кніг, часопісных ды газетных публікацый. І за гэта ёй гаворыць “дзякуй” сёння, і яшчэ скажа, не адно пакаленне працаўнікоў навукі, асветы, палітыкі.

Чытачам “Дзеяслова” прапануюцца мемуары Юліі Восіпаўны, якія напісаны ў 1967 г. па просьбе Арсеня Сяргеевіча Ліса і цяпер захоўваюцца ў асабістым фондзе навукоўца і пісьменніка ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Тэксты запісаны ў 1 агульным і ў 15 вучнёўскіх сшытках, апошнія адрозніваюцца колькасцю аркушаў, якія аўтарка ўкладала ў кожны сшытак. Аркушы спісваліся з аднаго боку, другі пакідаўся для дапаўненняў і заўваг. Большасць сшыткаў мела назву, напісаную на вокладцы алоўкам: Поразава, Свянціца, гімназія, Бабруйск, курсы, зноў Бабруйск, людзі, сябры, чытачы і прыхільнікі, Дзяржаўная бібліятэка (Беларускі аддзел). Самы вялікі аб’ём маюць сшыткі, у якіх Юлія Бібіла распавядала пра вучобу на Бястужаўскіх курсах у Пецярбургу (55 рукапісных старонак) і працу ў Белдзяржбібліятэцы (77 старонак у агульным сшытку). Многія тэксты пачынаюцца з эпіграфаў на лацінцы, цытат з твораў беларускіх, польскіх, рускіх аўтараў. Тэксты напісаны аўтаручкай на вучнёўскіх лістах у клетку, дробным, прыгожым, чытэльным почыркам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”»

Обсуждение, отзывы о книге «...Прысвяціць сябе справе блізкай, харошай!”» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x