Павел Булаты - Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”

Здесь есть возможность читать онлайн «Павел Булаты - Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2021, Жанр: Критика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

  • Название:
    Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”
  • Автор:
  • Жанр:
  • Год:
    2021
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг книги:
    2.5 / 5. Голосов: 2
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае” — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Побач з галоўным героям ідзе і чарада другасных тэм: жыццё і побыт старэйшага пакалення Малеўскіх (сям’і рэктара), служба і службоўцы ў арміі чыноўнікаў эпохі самадзяржаўя, а таксама жыццё цэлага пакалення людзей. Жыццё Малеўскага перакрыжоўваецца з сотняй іншых грамадзянаў імперыі, якія таксама згадваюцца ў кнізе. Але знаёмячыся з імі, у чытача не будзе дыскамфорту ці замяшальніцтва ад згадкі невядомых асобаў. У канцы кнігі А. Фядута падрыхтаваў грунтоўны іменны паказальнік з кароткай даведкай пра ўсіх герояў кнігі.

“Филомат в Империи” – кніга ўсё ж навуковая. У ёй аўтар прыводзіць вялікія цытаты дакументаў наўпрост у тэксце. Для нязвыклага да навуковых выданняў чытача гэта можа падацца сумным і нецікавым, а ў выпадках з дакументамі на канцылярскай мове часоў Расійскай імперыі яшчэ і складаным. Але дакументы прыводзяцца аўтарам з тлумачэннямі і інтэрпрэтацыямі, што дапамагае ў знаёмстве з творам. Біяграфія грунтоўная, але застаюцца і некаторыя пытанні: як успрыняў Малеўскі Крымскую вайну і смерць сябра Адама Міцкевіча? Што рабіў падчас паўстання 1863 года? Сам аўтар піша, што прадстаўленая біяграфія не можа лічыцца поўнай, яна – першая і неабходная. А магчыма, акрэсленыя пытанні яшчэ выльюцца ў цікавыя сюжэты ў іншых, яшчэ не напісаных даследчыкам кнігах.

Пасля знаёмства з кнігай “Филомат в Империи” апаноўвае летуценнае жаданне: вось бы ў кожнага гістарычнага персанажа была б напісаная такая ж біяграфія, як у Францішка Малеўскага!

“Успаміны аб мінулым” чалавека, які ўсіх перажыў

“Успаміны пра мінулае” – гэта падрыхтаваныя да друку мемуары Антонія Эдварда Адынца, напісаныя ім ужо напрыканцы жыцця. Яго ўспаміны – гэта яскравыя вобразы з жыцця шляхты пачатку ХІХ стагоддзя, дробязі і падрабязнасці студэнцкіх таемных таварыстваў Вільні, узнёслае жыццё літаратараў.

Шмат пра асобу і самі ўспаміны Адынца казаць не хочацца: усё ж не ён галоўны герой публікацыі. Адынец – паэт-рамантык “другога шэрагу”, якія, як правіла, пры пераліку творцаў эпохі хаваюцца пад шматзначным “і іншыя”. Але яму пашчасціла ў дзвюх рэчах: з сябрамі і даўгалеццем. Адынец быў у блізкіх адносінах з Янам Чачотам, уваходзіў у гасціннае кола сям’і Путкамераў, сябраваў і вандраваў з Адамам Міцкевічам. Пасля смерці апошняга, калі вакол паэта сфармавалася воблака міфаў і своеасаблівы культ, Адынец узышоў на Алімп славы. Ён бачыў жывога Міцкевіча: гэтым ён стаў цікавы для публікі, яго запрашалі ў салоны і на імпрэзы ў элітарных колах, ім захапляліся. З гадамі гэта слава толькі множылася, бо тых, хто стасаваўся з Міцкевічам станавілася менш. Адынец паспяхова дажыў да 1885 года, а мемуары пабачылі свет у 1884 годзе. З таго часу іх не перавыдавалі, а значыць – і не каментавалі.

Сітуацыя змянілася ў 2020 годзе, успаміны Адынца зноў пабачылі свет, акрамя таго – у перакладзе на беларускую мову. Якасны пераклад празаічнай часткі выкананы Янінай Кісялёвай, пераклад вершаў Адынца і вершаваных цытат іншых паэтаў – Марыяй Мартысевіч. Навуковая частка зроблена А. Фядутам.

Пачынаецца выданне з уступнага артыкула А. Фядуты. У ім аўтар прывозіць біяграфічныя звесткі Адынца, дае адказ на пытанне: як ён стаў знакамітым. Не застаецца без увагі яго творчая спадчына, выдадзеныя вершаваныя і празаічныя творы. Звяртаецца ўвага і на кантэкст эпохі. Таксама даследчыкам падрыхтавана амаль тры сотні каментароў. Праца ўражвае! Без суправаджальнага тэксту мемуары Адынца былі б загадкай, але А. Фядута дае дасціпныя тлумачэнні да слоў мемуарыста.

Адметнасць мемуараў – сотні згаданых Адынцом імёнаў. І гэта натуральна: за восем дзясяткаў пражытых гадоў яго жыццё перасякалася з безліччу людзей. Гэта навучэнцы і выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта, паўстанцы і эмігранты 1830-х, палітычныя дзеячы, павятовыя шляхцічы, кавалеры і дамы літаратурных салонаў… Хто ёсць кім – лёгка даведацца з грунтоўнага іменнага паказальніка, складзенага А. Фядутам. Атрымалася свайго роду энцыклапедыя персанажаў таго часу.

Асаблівай увагі заслугоўваюць дадаткі. У выданні змешчаны персанальныя архіўныя дакументы, якія датычыцца Адынца, а таксама два лісты да яго ад Адама Міцкевіча. Яны не толькі дадаюць карціну мемуараў, але і адкрываюць дробныя факты з жыцця самога Міцкевіча (і зноў парадокс: Адынец цікавы ў звязцы з Міцкевічам). Напрыклад, такі эпізод. У 1826 годзе Адам Міцкевіч, мусіў пакінуць Адэсу і перабрацца ў Маскву, з жалем пісаў Адынцу: “[Жыву ў Маскве] як апошні янычар. Не маю асобнай кватэры, стол вельмі кепскі, віна і не чуваць…” А што найбольш абурыла Адама, дык тое, што тут “нават добрай кавы няма”. Менавіта з такіх дробязяў і складаецца карціна жыцця вялікіх, дзякуючы якім яны страсаюць “бронзу” культу і сыходзяць з пастаментаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”»

Обсуждение, отзывы о книге «Філамацкія штудыі Аляксандра Фядуты. Рэцэнзія на кнігі “Следы на снегу”, “Филомат в империи”, “Успаміны пра мінулае”» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x