«Пок! Пок! Пок!» — пачулася каля печы.
Ды гэта ж яблыкi пачалi лопацца ад гарачынi.
Вось тут усе i даведалiся пра гiсторыю, як стары памяняў каня на карову, карову на авечку i ўрэшце атрымаў мех гнiлых яблыкаў.
— Ну i будзе табе ад жонкi, як вернешся! Дасць яна табе дыхту! Галаву адарве! — загаманiлi ўсе ў карчме.
— Нiчога не будзе, — запярэчыў селянiн. — Жонка пацалуе мяне i скажа: «Што муж нi зробiць, усё добра!»
— А вось пабачым! — заспрачалiся ангельцы. — Iдзём у заклад на бочку золата!
— Хопiць i адной меркi, — сказаў селянiн. — А я са свайго боку магу паставiць толькi поўную мерку яблыкаў ды самога сябе са сваёю старою ў прыдачу, гэтага хопiць з лiшкам!
— Згодны! — закрычалi ангельцы.
Пад’ехала каламажка карчмара. У ёй змясцiлiся ўсе — ангельцы, селянiн, узвалiлi i мех з гнiлымi яблыкамi. Каламажка рушыла ў дарогу, i нарэшце прыехалi да хацiнкi старога селянiна.
— Добры дзень, жоначка!
— Добры дзень, муж даражэнькi!
— Ну, я памяняў!
— Ды ты ў мяне на ўсё майстар! — сказала жонка i кiнулася абдымаць мужа, не зважаючы нi на мех з яблыкамi, нi на чужых людзей.
— Я памяняў каня на карову!
— I дзякуй Богу! — сказала жонка. — Цяпер у нас на стале будзе i малако, i масла, i сыр. Вунь як выгадна памяняў!
— Так то яно так, але карову я памяняў на авечку!
— I добра зрабiў! — пахвалiла жонка. — Ты заўсёды ведаеш, як лепей! Для авечкi ў нас i корму хопiць. А мы будзем пiць авечае малако ды авечым сырам частавацца, а з воўны звяжам цёплыя панчохi i нават фуфайкi. А з каровы шэрсцi не збярэш. Яна, як лiняе, дык усю пагубляе. Якi ты ў мяне разумны!
— Я i авечку памяняў — на гусь!
— Ах, няўжо i праўда, што ў гэтым годзе на дзень святога Марцiна ў нас будзе смажаная гусь?! Ты ўсё стараешся, чым бы мяне парадаваць ды пацешыць! Як добра ты гэта прыдумаў! Гусь, хоць пасi яе, хоць не пасi, усё адно да свята растлусцее.
— Яно так, але я памяняў гусь на курыцу! — сказаў муж.
— На курыцу? Ну i цудоўна! Курыца нанясе яек, вывядзе куранят, i ў нас будзе цэлы птушнiк! От што даўно мне хацелася мець!
— Але курыцу я памяняў на мех гнiлых яблыкаў.
— Ну, дык дай я цябе расцалую! — усклiкнула жонка. — Дзякуй табе, даражэнькi мой! Ты от паслухай, што я табе раскажу. Ты паехаў, а я i падумала: «Давай прыгатую яму на вячэру што-небудзь смачненькае — яечню з цубуляй! Яйкi ў мяне былi, а цыбулi не. Я i пайшла да жонкi настаўнiка, бо ведаю, што ў iх ёсць цыбуля, але яна жмiнда скупая, хоць i прыкiдваецца добранькай. Я папрасiла яе пазычыць цыбулiну. „Цыбулiну? — перапытала яна. — Ды ў нас у садзе i агародзе нiчагусенькi не расце. Нават гнiлога яблыка не знойдзеш!“ А от цяпер я магу ёй пазычыць хоць дзесяць яблык, хоць цэлы мех! Ну i пасмяёмся ж мы з настаўнiчыхi». — I яна зноў пацалавала мужа проста ў губы.
— Вось гэта здорава! — закрычалi ангельцы. — Як ёй нi туга даводзiцца, а яна хоць бы што! Заўсёды ўсiм задаволена. Для такой i грошай не шкада!
Тут яны расплацiлiся з селянiнам, бо жонка ж яму галавы не адарвала, а, наадварот, моцна абняла i пацалавала. Цэлую мерку золата насыпалi.
Так вось яно. Калi жонка лiчыць мужа разумнейшым за ўсiх на свеце i што ён нi зробiць, усё добра, — гэта заўсёды ёй на карысць.
Вось табе i ўся казка. Я чуў яе яшчэ ў маленстве, а цяпер расказаў табе. I цяпер ты ведаеш: «Што муж нi зробiць, усё добра!»
Адзiн маленькi хлопчык аднойчы прастудзiўся; дзе ён прамачыў сабе ногi, нiхто i зразумець не мог; надвор’е было зусiм сухое. Мацi распранула яго, паклала на ложак i загадала прынесцi iмбрык, каб заварыць бузiннага напою цудоўнае патагоннае! У гэты самы час у пакой зайшоў слаўны, вясёлы дзядок, якi жыў на верхнiм паверсе гэтага ж дома. Ён быў зусiм адзiнокi, не было ў яго нi жонкi, нi дзяцей, а ён так любiў малечу, умеў расказваць iм такiя цудоўныя казкi i гiсторыi, што проста дзiва.
— Ну, выпi сваю гарбату, а пасля, можа, пачуеш казку! — сказала мацi.
— Вось бы ведаць якую-небудзь новенькую! — прамовiў стары, ласкава кiваючы галавою. — Але дзе ж гэта наш малы прамачыў сабе ногi?
— Сапраўды, дзе? — пацiснула плячыма мацi. — Нiхто не можа зразумець!
— А казка будзе? — запытаў хлопчык.
— Спачатку мне трэба ведаць, цi глыбокая вадасцёчная канава ў завулку, дзе ваша школа? Можаш ты мне сказаць гэта?
— Якраз мне па каленi! — адказаў хлопчык. — Але гэта на самым глыбокiм месцы!
— Вось чаму ў яго мокрыя ногi! — усмiхнуўся дзядок. — Цяпер варта было б расказаць табе казку, ды нi адной гатовай не ведаю!
— Вы цяпер жа можаце выдумаць яе! — сказаў хлопчык. — Мама гаворыць, што вы як толькi на што-небудзь зiрнiце, да чаго-небудзь дакранецеся, дык адразу складзеце пра гэта казку альбо цiкавую гiсторыю.
Читать дальше