• Пожаловаться

Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-562-011-3, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталка Харытанюк Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць лесбіянкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.

Наталка Харытанюк: другие книги автора


Кто написал Смерць лесбіянкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць лесбіянкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць лесбіянкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Следчы ўжо збіраецца выходзіць, але цёця паспявае сарваць той самы сіні пярсцёнак з пальца, які я вярнула ёй учора ў рэстарацыі, шпурляе ім у следчага — і валіць таго з ног.

Цёця, не вагаючыся, кідаецца да паваленага следчага і ўдарам пад рэбры прымушае заскуголіць. Толькі б яна не памылілася ў трэці раз, — малю я Бога.

Следчы — з чырвонай юшкай на твары — радасна ўсміхаецца, нібы віншуе яе з чымсьці. Нібы не чакаў, што нехта наважыцца яго спыніць.

— Я ўсё бачыла, — працягвае старая з-за вентыляцыі. — Як ты гэта зрабіў. Калі. Чым блытаў сляды. Я не разумею толькі аднаго — чым табе не спадабалася тая Ганна?

— Чаму не спадабалася? — здзіўляецца следчы, падымаючы пярсцёнак і падносячы яго да вачэй. — Вельмі спадабалася, — цяпер ён глядзіць у пярсцёнак, але адчуванне такое, нібы ён працінае мяне сваімі замроенымі вачыма — колеру валуноў на стромкіх берагах Дзвіны. — Таму я і захацеў, каб яна засталася тут.

— Тут? — не разумею я.

— Тут — сярод нас, — следчы кідае вокам на прысутных, нібы ўбіраючы нас усіх у абдымкі. І пачынае ціха смяяцца.

Ціха і злашчасна — разам з ім — смяецца п’яная прафесарка, паглядаючы на мяне адным вокам праз зялёнае шкло пляшкі ад бэхераўкі. Смяюцца Майстар і Міхал — свідруючы мяне сваімі шэрымі ўважлівымі вачыма. Смяецца лабарантка — з выклікам і спагадаю адначасова.

І хаця бэхераўка ўжо цёпла расплылася па ўсім маім целе, разуменне прыходзіць адразу: я ў палоне. Як на апошні паратунак, я гляджу на вакно за ялінкай — ды вочы самі заплюшчваюцца, карцінка размываецца і мне становіцца вельмі цяжка разабраць, што глядзіць на мяне адтуль: вышуканыя снежныя ўзоры, сінія цені майго мінулага ці ўсяго толькі старыя полацкія здані.

Частка пяцьдзясят другая. Абуджэнне

Я прачнулася ад раптоўнай успышкі святла над галавой — запалілася лямпа і вырвала стол, сцяну перада мной і самурайскі меч на сцяне з беспрасветнай цемры. Я пабачыла, што сяджу ў цёціным кабінеце, сама, з яшчэ неастылым кубкам у руках.

— Усё гэта сон, — радасна здагадалася я. — Я толькі што прыехала ў Полацак — і ад стомы правалілася ў сон.

— Дурное дурному сніцца, — паўтарыла я словы цёці са сну і, пакаштаваўшы кавы, адчула, як пакрысе на душы становіцца ціха і радасна — так, як бывае перад прыходам гасцей: калі ўжо ўсё гатова, вось-вось пачнецца свята і застаецца толькі чакаць.

Неўзабаве рыпнулі дзверы — і з’явілася цёця.

— Перагарэлі пробкі, — прашаптала яна і падышла да вакна — нібы нешта ў ім выглядаючы. Яна трымалася так, быццам далей нас чакала грандыёзная прыгода. Мне ж цяпер хацелася зацішнага прытулку і поўнай яснасці ва ўсім.

— Мы збіраліся пагадаць на кававай гушчы, — весела нагадала мне цёця, дапіўшы адным каўтком сваю каву і перакуліўшы кубак на сподачак.

Без непатрэбных слоў я падышла да яе стала, узяла сподачак з разлітай на ім кававай гушчай і — не гледзячы на малюнак — акуратна, маленькай лыжачкай, сашкрэбла гушчу ў сметніцу.

— Больш ніякіх гаданняў, — павольна, з акцэнтам на кожным слове, заявіла я цёці. — У новым годзе — ніякай містыкі.

— Ніякіх страхаў, — яшчэ больш катэгарычна дадала я.

— Ніякіх зданяў, — выдыхнула я нарэшце, нібы ўбіла цвік — па самы капялюшык.

— І ніякай бэхераўкі, — паказала з дакорам цёця на зеленаватую пляшку, што вытыркалася з майго заплечніка.

— Ніякай, — пагадзілася я.

— Толькі вершы, — прашаптала я нарэшце сваё самае запаветнае жаданне на наступны год. Цёцю гэтае прызнанне чамусьці расчуліла і развесяліла.

Яна спагадліва ўсміхнулася, пацёрла свой пярсцёнак з Сінімі Тыграмі на ўказальным пальцы і, як быццам закляцце, ціха і ўрачыста прамовіла:

— Толькі вершы. Толькі магія. Толькі абуджэнні.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць лесбіянкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць лесбіянкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
Адам Глёбус: Смерць — мужчына
Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Смерць лесбіянкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць лесбіянкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.