Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Орлік пачаў апавядаць, як цяжка ім было ў дарозе і як хацелі Алеся прыстрэліць канваіры...

-- Так, бьюць нас, бьюць, -- уздыхнуў. -- Гэтая вайна адчыніла мне вочы. Гараць нашы гарады й сёлы ад Бугу да Дзьвіны, Прыпяці й Дняпра! Каму патрэбна вайна? Нам? Ваююць Масква й Бэрлін, але на нашай зямлі, за наш кошт, ня пытаючыся нас... Два акупанты! Які зь іх лепшы для нас? Цяжка сказаць! Прынамсі, Бэрлін хоць ня прыкідваецца нашым прыяцелем. І так будзе датуль, пакуль ня возьмем свой лёс у свае рукі, ня створым сваёй вайсковай сілы, не паставім слупы на сваіх межах... Аддаю рацыю нашым нацдэмам, якіх, прызнаюся, раней не разумеў, -- парваць сяброўства з ваўком у авечай скуры!

Дастаў з торбы хлеб, пакроены на тонкія скібы, каўбасу, якраз беларускую, вясковую. Пах ейны раздражняў апэтыт усіх.

-- Пакуль што, падмацуемся, -- сказаў.

Дастаў з торбы таксама й масла, намазаў ім чатыры кавалкі хлеба. Адрэзаў столькі-ж кавалачкаў каўбасы й таксама паклаў на хлеб.

-- Ну, пачнем, сябры па няшчасьцю!

-- Не, дзякуем, -- адказалі Кузьма і Орлік. -- Вось толькі, калі маеце чым, падмацуйце нашага хворага сябра -- яму гэта вельмі неабходна, асабліва кава.

-- Падумана й пра яго -- усё прадугледжана!

Адкруціўшы ад флягі, што вісела на поясе, вечка, наліў у яго нечага, але толькі ня кавы, і разам з хлебам падаў хвораму.

-- Віно, -- сказаў. -- Гэта падтрымае сілы лепей, ніж кава, якой якраз і няма...

Наліў і Кузьме, у якога выгляд быў таксама вельмі дрэнны. Потым -- Орліку й сабе...

Сонца вісела над самым лесам. Ад травы на лонцы падымалася пара. Нейдзе ў жыце запілікала перапёлка. Жаўрукі, як гэта заўсёды бывае перад заходам сонца ў ціхі й цёплы дзень, узьняліся зь сьпевамі ў неба.

-- Вось бачыце, навет птушкі дзякуюць прыродзе, што яна дала ім магчымасьць пражыць дзень! А мы, людзі, усё забылі сёньня... -- схамянуўся: -- А цяпер -- час у дарогу!

І, дастаўшы зь кішэні нож, лейтэнант скіраваўся да альховых кустоў, што расьлі па краёх лонкі. Выразаў дзьве даволі даўгія й моцныя палкі. Потым некалькі іншых, крыху карацейшых. Зьвязаў іх пасамі так, каб атрымаліся насілкі. Потым нарэзаў гальля і ўслаў імі тое, што атрымалася.

-- Вось так мы яго й панясём! Я з аднаго канца, як больш моцны, а вы двое -- з другога. І так дабярэмся да бацькоў маёй жонкі, а адтуль на фурманцы да вашага лекара на торпазаводзе -- я добра ведаю гэтую мясцовасьць.

На захадзе яшчэ гарэла вячэрняя зара, але тут, паміж жыта, ужо клаўся змрок. Лонка пакрылася павуціньнем туману. У траве, здавалася, пад самымі нагамі, надрываўся драч. Тры чалавекі ўзьнялі насілкі й рушыліся ў дарогу. І ў гэты час, як-бы па ўмове, закукавала зязюля -- працяжна й пранікліва:

Ку-ку! Ку-ку!

Зь містычным пачуцьцём Кузьма здрыгануўся. І ціхім, прачуленым голасам прадэклямаваў:

Янка сеяў -- людзі жалі,
А зязюлька кукавала:
Ку-ку! Ку-ку!

-- Вось і адкукаваў я, -- уздыхнуў.

-- Будзе жыць! -- у гэты час прамовіў Орлік. -- Я лічыў: сорак і адзін раз!..

-- Гэта ты пра Алеся?

-- Пра яго.

-- Зязюлька -- роспачлівая птушка, гэта пэўна! -- заўважыў лейтэнант.

-- Вось з-за гэтае роспачлівае птушкі я і адпарыўся пяць год на Калыме, -- адгукнуўся Кузьма.

І пачаў апавядаць лейтэнанту ўсю сваю гісторыю ад пачатку. Калі скончыў, зрабіў выснаў:

-- У вершы народнага паэты Янкі Купалы сьпяваецца аб іншым, аб селяніну Янку, які сеяў, а людзі жалі... Зязюля тут толькі наш родны калярыт! Але, бачыце, птушка гэтая ня робіць сабе гнязда, лічыцца «бяздомнай», на думку НКУС, і прадэклямаваны мною верш на вечары кастрычніцкай рэвалюцыі палічылі за зьдзек з калгаснага будаўніцтва й прышылі мне нацдэмаўшчыну, каб было больш пераканаўча... Па Вальфсону, адным словам, гэта называецца дружба народаў!

Нью-Ёрк, 1951 -- 1972

Вярнуўся чалавек

На мёрзлай зямлі гарыць касьцёр. Сыраватыя дровы пыхкаюць і шыпяць, быццам жывыя істоты. Каля кастра корпаюцца ўдвох: адзін малады, нявысокага росту, чарнявы й з чорнымі вясёлымі вачыма, больш падобны на гішпанца ці італьянца, а не на беларуса, а другі сярэдняга веку, хударлявы, з рыжаватай чупрынай, упарта выпаўзаючай з-пад шапкі-вушаткі й закрываючай вочы. Твар у яго сур’ёзны, удумлівы.

Той, малады, габлюе на самадзельным варштаце дошку, а старэйшы стаіць з рулеткай над ужо выгаблеванымі й вымярае іх, каб зрабіць труну.

Вароты на вуліцу адчынены, і людзі, галоўным чынам кабеты, у адзіночку й гуртам снуюць праз двор у хату і з хаты. Некаторыя зь іх яшчэ ў даўнейшых дублёных кажухох, досыць ужо паношаных; другія ў ватных фуфайках фінскага тыпу. Праз вокны з хаты чуецца нуднае чытаньне псальмаў нейкім дзяцюком, які яшчэ не забыўся царкоўнае мовы, і ўсхліпваньне жанчын, але ня плач гэта ўсё-ткі -- больш дзеля формы, не такі, як плачуць над роднай істотай, якая пакідае гэты «пекны» сьвет...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.