Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-- Хіба трэба пытаць у каго гэтага дазволу? Гэнерал, здаецца, мыліцца, калі ўважае, што гэта так!?

Гэнерал аж выпусьціў з рук вудачкі -- пэўна-ж, прызвычаіўся «повелевать», а тут гэтакае... Мундур ягоны ў гэты час як-бы няўзнак расхінуўся, і я ўбачыў пад ім футурал ад браўнінга. Зразумела, мне напляваць на ягоны браўнінг -- страляць мяне ён тут ня будзе, -- але я, усё-ж наважыў не задзірацца зь ім. Гэнерал, пэўна, падумаў, што я спалохаўся і яшчэ больш строга прамовіў:

-- Перш-наперш, уважайце, зь кім маеце гутарку. Па-другое, зьвяртайцеся да мяне на агульназразумелай мове, а не на нейкім вузкаадсталым дыялекце, перапоўненым аджылымі архаізмамі, за якія ў наш час могуць скіраваць туды, дзе Макар цялят ня пас...

Тут ужо я ня мог паўстрымацца.

-- Менавіта вы якраз і ёсьць гэты аджылы архаізм, дарма што носіце савецкую хворму. Вы ведаеца, як вас тут клічуць, -- ападак! Гэта, па-першае! Па-другое, вы мыліцеся, што да мовы. Не дыялект і не архаізмы, з вашага вялікадзяржаўніцкага пункту гледжаньня, а беларуская мова, на якой гавораць мільёны людзей, і больш старэйшая, чым ваша «обэепонятная»... І, па меншай меры, ня шчыра цьвердзіць, што вы не разумееце яе, -- вы-ж беларус усё-ткі й гэтую мову ўсмакталі ў сябе з матчыным малаком!.

-- Ну, добра, добра, сьціхніце! Я ўчора тут падсыпаў гароху, а вы мне паспасавалі ўвесь лоў!

-- Вы толькі ўчора, а я тут бываю ўжо на працягу дзесяці год.

-- Я тут вырас! Я ведаю тут кожную ямінку! -- крыкнуў гэнерал.

-- Ага, прызналіся ўсё-ткі -- беларус!?

-- Я не дазваляю вам зь мяне кпіць!

-- Вы самі зь сябе кпіце.

Тлустая шыя гэнерала налілася крывёй.

-- Я вас арыштоўваю: вы знаходзіцеся ў пагранічнай зоне бяз візы...

Гэта было крыху нечакана для мяне. Каб не дражніць больш гэнерала, які, сапраўды, мог зрабіць для мяне вялікую прыкрасьць, я зьвязаў свае вуды. Выбраліся з багнаў і накіраваліся ня куды-небудзь, а да хаты Ўладыслава.

-- Адчыні сваю стопку, трэба замкнуць гэтага чалавека, пакуль прыедзе пагранічная ахова...

Уладыслаў аж затросься ад сьмеху.

-- Гэта твая ваенная перамога? Ото-ж ужо ад вялікага розуму з глузду зьехаў! Ты во які карак маеш, а ў гэтага чалавека таксама дзеці. І чакаюць яны: татка рыбы прынясе. На карткі ня дужа разгонішся! -- І потым да мяне: -- Ідзі, чалавеча, у хату, адпачні, брацец з глузду, пэўна, зьехаў...

Ці вывеліся на Бацькаўшчыне падобныя людзі, ці яны, гэтыя ападкі, і надалей аплёўваюць усё сваё...

Нью-Ёрк, 1956

«Янка сеяў -- людзі жалі»

Ніколі й нідзе ня трацілася столькі чалавечай энэргіі на доказ вольнасьці, роўнасьці, сацыяльнага дабрабыту і іншых атрыбутаў наземнага раю, як у «сацыялістычнай бацькаўшчыне». І ніколі й нідзе ня было столькі супярэчнасьцяў між словамі й справамі, як менавіта там. Вось урачыстасьці кастрычніцкай рэвалюцыі, якія, як ведама, прыпадаюць на сёмага лістапада. Да гэтага дня рыхтуюцца тысячы розных брашураў, артыкулаў, выступленьняў, успамінаў, апісаньняў... Усе друкарні ўва ўсіх рэспубліках мабілізаваныя надрукаваць іх ва ўдарным парадку ў мільённых тыражох і разаслаць праз адпаведныя ворганы і арганізацыі, гэта значыць -- праз абкомы, райкомы й селькомы ў самыя далёкія куточкі. Апрача таго, пачынаючы з шостага лістапада і навет раней, пэрыядычныя выданьні запоўнены прыгатаваньнямі да надыходзячых урачыстасьцяў. Чыноўнікі партыйнага апарату: райкомаў, абкомаў, ЦК КП(б) саюзных рэспублік і самога ЎКП(б) разьмеркаваныя й разьязджаюцца па хвабрыках, заводах, шахтах, сёлах, вёсках і аўвулах. І дзень і ноч грымяць радыёрупары літаральна з усіх раздарожжаў аб адным і тым-жа. Партрэты, сьцягі, лёзунгі, транспаранты, ілюмінацыі -- усё ў чырвоным колеры -- і ўсё гэта мусіць сьведчыць аб дасягненьнях, аб волі, аб шчасьці пад савецкай зоркай...

I

Кузьма Вальтэр атрымаў пяць год Калымы за дурноты. У палітыцы ён мала кеміў і наагул быў чалавекам пасыўным, але сярод студэнтаў вылучаўся здольнасьцямі. Гэтым апошнім крыху злоўжываў, што ўласьціва амаль усім або шмат каму зь юнакоў. І калі на сцэну ў дзень кастрычніцкіх урачыстасьцяў зьяўляўся той ці іншы прамоўца із сваім неадменным «падвядзеньнем вынікаў», ён знаходзіў для яго вельмі трапную характарыстыку. Гэта сьмяшыла сяброў, што сядзелі побач, і на іх нехта нябачны зьвярнуў увагу. Затым, ужо на банкеце, якім заўсёды канчаюцца падобныя ўрачыстасьці, была зроблена й другая неасьцярожнасьць. А тут якраз і трэба найбольш высьцерагацца, бо НКУС, бясспрэчна, ведае прыказку: «Што ў цьвярозага ў галаве, тое ў п’янага на языку»...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.