Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Перажагналася прыткім рухам рукі й кончыкам хвартуха выцерла сухія вочы. Паглядзела на Маўру, якая сядзела із сумным тварам перад сталом.

Урэшце пайшла! Маўра так была змучана ейнай гамонкай, што яшчэ доўга не магла зрушыцца зь мейсца. «Ох, ты, Божа мой, якое жыцьцё! -- прастагнала. -- Куды ні пойдзеш, зь кім ні пагамоніш, чуеш толькі адно: няма дроў, не хапае пайкі, дзеці галодныя, не дастаць абутку, няма кватэры, усюды чарга...» Задумалася. Старалася сама разабрацца ў гэтым, колькі тут ёсьць праўды. «Курачкі! Індычкі! Зразумела, крадуць! Крадуць усе і ўсё: Пёрка -- крыжы на могільніку, бо трэба абагрэць «унучатаў»; дырэктар -- курачак і індычак з магазіну; загадчык дрывянога складу -- дровы; дырэктар абутковай хвабрыкі -- абутак; крадуць пад усякім выглядам: пад выглядам камандыровачных, пад’ёмных, сутачных, на лячэньне, на рамантаваньне кватэры, на пабудову дач... І чым вышэй пасада, тым больш злодзей! І, зразумела, нам, людзям простым, не застаецца нічога! Але -- пытаньне: ці гэта толькі ў нас так, ці па ўсім сьвеце -- эпоха такая, зладзейская!?. Мабыць, часткова ўсюды так...»

Узяла са стала фотакартку мужа ў жалобнай рамцы. Доўга глядзела, часам праводзячы пальцамі па твары адбітку, па чорных мяккіх вусіках. «Паўлік, за каго й за што ты склаў сваю галаву?» І сьлёзы раптам пасыпаліся з вачэй.

Увайшоў Уладзік.

-- Ты зноў плачаш, мама? Што гэта такое? Тата-ж памёр, як герой, абараняючы Бацькаўшчыну. «Бацькаўшчыну!? Усё гэта ад казённай прапаганды ў школе й піянерскіх атрадах», -- падумала Маўра, гледзячы ў вочы сыну.

-- А хіба табе ня шкода таты?

-- Зразумела, шкода! Але-ж ён выконваў свой сьвяты абавязак перад Бацькаўшчынай!

«Пакалечаныя», -- прамовіла пра сябе Маўра й хацела нешта сказаць сыну яшчэ, але нехта пастукаў у дзьверы.

-- Можна, -- сказала, ставячы картку мужа на стол.

* * *

Увайшоў Падкоўнік. Знала, будзе доўга выпытваць, як жывецца, і выхваляць партыю, урад, парадкі, адданасьць работнікаў савецкай уладзе, пераконваць працаваць яшчэ больш аддана... Зірнула яму ў твар і ледзьве не прамовіла: якая брыда! Але яму хоць-бы што! Ён добра мае: атрымлівае з закрытага разьмеркавальніка й ня жыве, зразумела, толькі на пэнсію; для такіх існуюць сакрэтныя фонды. Яму ня трэба стаяць дзесяць гадзінаў крукам ля станка або над сталом!

-- Можна да вас? -- спытаў, водзячы зрокам па пакою.

-- Ну, што-ж, заходзьце!

Ведала, гэта неадхільна; на іхнай мове гэта называецца «індывідуальная апрацоўка» -- хадзіць па хатах працаўнікоў. Зірнула на Ўладзіка, які стаяў у дзьвярах да куханькі.

-- Ідзі, Уладзь, спаць!

-- Што ты, мама? Яшчэ-ж зусім рана?!

-- Ідзі, Уладзь, спаць, -- я сказала!

Падкоўнік крыху затрымаўся пры ўваходзе, пазіраючы на той кут, дзе павінны вісець абразы. Маўра гэта заўважыла й нядобра падумала аб ягонай эстэтыцы: яму-б вывесіць «Павлика Морозова». Прайшоў далей, дзе стаяла шырокая канапа, на якой Маўра й спала.

-- Прыпала, разумееце, вольная хвілінка, вырашыў адведаць некаторых сваіх працаўнікоў, як яны жывуць...

-- Ну, што-ж, можаце глядзець, колькі вам захочацца, як я жыву, пераканаецеся, прынамсі, што жыву па-савецку, гэта значыць, -- ну, добра...

Зрабіла грымасу, якую можна было прыняць і за ўсьмешку.

Падкоўнік спыніўся пасярод пакою, уважліва пазіраючы па бакох. На сьвежых шпалерах сьцен там-сям былі прымацаваныя кнопкамі паштоўкі з малюнкамі ды некалькі сямейных фотакартак. Перш за ўсё, прапагандыст зьвярнуў увагу на малюнак царквы сьвятой Сафіі Полацкай. Зьняў са сьцяны картку. На адвароце было выведзена каліграфічным почыркам: «Маленькой крошечке Маврикии от папы в день рождения. Да хранит тебя Господь. Аминь. Андрей Перегуд-Домейко».

-- О-о! Гэта цікава! Бацька ваш, значыць, сьвятаром быў у гэтым храме?

-- Не, ён быў інжынэр-каморнік і ўсё жыцьцё выкладаў у Полацкім каморніцкім вучылішчы.

-- Мяркуючы па прозьвішчу, -- зь беларускай шляхты? Перагуд ды яшчэ Дамэйка!

-- Ня ведаю. Можа быць...

Глядзела на паштоўку й успамінала бацьку, як ён, бывала, стаяў ізь ёй у гэтым храме й слухаў цудоўны хор, падцягваючы й сам добрым баском у некаторых мясьцінах.

-- Паштоўкі гэтай я выкінуць не магу: памяць! -- прамовіла.

Падкоўнік заглянуў у ейны твар і ўсьміхнуўся.

-- Я ў ваша прыватнае жыцьцё ня ўмешваюся...

Урэшце апусьціўся на канапу, выпрастаўшы доўгія ногі ў брудных чаравіках аж на палову пакою. «Сухая жардзіна, -- падумала Маўра, -- ды яшчэ выцягненая з бруднай лужыны...»

-- Што-ж вы стаіцё? -- узяў яе за руку й прыцягнуў да канапы. -- Ведаеце, мы жывем у цудоўную эпоху...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.