Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сюды шыбуй. Скарэй!.. — паклікаў.

Не, ён і не думаў за абед брацца. Чакаў падмогу — не было каму трымаць лавушку, на пярэдні абруч якой была начэплена трывалая, як чапельнік, неакораная лазіна, амаль да паловы схаваная ў вадзе. Я ўзяўся аберуч за кончык лазіны — стаў, уласна, на варту, і бацька неяк адразу патрапіў тупнуць над бабром, і мне добра было чуваць, як той забарбацеў у нары й плёхнуўся, здаецца, на ваду, уцякаў. Нечакана лавушка тузанулася, лазіна выкаўзнулася з маіх рук, схавалася і вынырнула ажно на сярэдзіне канавы, на самай глыбі. З берага мне не ўхапіць яе, і я скокнуў у ваду, прыўзняў лавушку дзверцамі ўверх, як і вучыў бацька. Бабёр управіўся перавярнуцца і ўжо шкробся вонкі — спадзяваўся выхапіцца на волю гэтак жа, як і зайшоў, праз дзверцы. Аўтаспуск, канешне, спрацаваў, але бабёр адразу ўцёк бы, калі б дагадаўся лапамі адцягнуць дзверцы. Аднак у перапудны момант не ўсякі чалавек дадумаўся б такое зрабіць.

Я стаяў па грудзі ў вадзе і насілу ўтрымліваў лавушку з ачумелым ад ярасці бабром. Падбег бацька, і ўдвух лёгка ўправіліся.

Бабёр на беразе!

Які ж ён ваяўнічы, наш першынец, які пацешны ў гэтай сваёй ваяўнічасці — хапае разцамі лазовае пруцце і ў адзін кус перашчыквае. Трэба ж, у нас на вачах адбывалася тое, чаго якраз і баяліся: раз'юшаны звер нішчыў пастку — ну проста знарок зругваўся з нас, чыніў здзек. Бацька адламаў бярозавы дубчык і стаў раз-пораз лёгенька сцёбаць бабра па мысе. Пры кожным сцябку звер палахліва ўздрыгваў, насцярожваўся і нейкі час сядзеў нерухома. Потым я ўзяўся замінаць бабру калашмаціць падатныя краты.

Бацька тым часам абедаў: еў суніцы з праснаком, запіваў малаком і ўсё не пераставаў здзіўляцца:

— Навошта гуркоў матка налаташыла столькі?.. Яны ж яшчэ зялепухі.

Я не азываўся. I пасля ўжо, калі бацька закончыў перакус, сказаў, што гуркі — мая ініцыятыва, і няхай маці не ведае аб гэтым. Толькі як магла яна не ведаць?!. Абавязкова ўбачыць, што гуркі ўзядзены, бо кожную ж завязь помніць.

Бацька здагадаўся, што я не вельмі каб і добра перакусіў дома, прапанаваў:

— Давай-ка і ты замары чарвяка. Ды пададзімся на шашу — у Чэрыкаў каб завідна прыехаць.

Неслі бабра, начапіўшы лавушку на спружыністую лазовую жэрдку. Бацька ішоў наперадзе, я — следам, па-ранейшаму трымаючы ў руцэ дубчык, цікаваў за бабром. На ўсякі выпадак дзверцы прывязалі да крукоў лыкам.

Сонца, пакуль мы ішлі, паспяшалася знікнуць з неба. Дзённы духмень спадаў паволі. Вечарэла.

Як чакаць, дык і гадзіна мінула, і другая; можа, і болей часу прайшло — гадзінніка ў нас не было, — а мы ўсё ніяк не маглі дачакацца «сваёй» спадарожнай машыны.

Манатонна гудуць тэлефонныя правады. Ім туруюць камары. Рознагалосна, бязладна — хто як выцінае. Але ж быту нам яны не давалі — сляпіцай лезлі, нахабы, у вочы, у вушы. Мы развялі цяпельца, і камарыныя атакі прыкметна аслаблі. А бабёр знаў сваё: варта было адступіцца, пакінуць без прыгляду — адшчэпіны так і ляцелі ў бакі. Вельмі ж прагнуў свабоды нявольнік наш. I не спадзяваўся, пэўна, не здагадваўся, што свабоду ўсё ж ён атрымае, адно замест балотнай канавы давядзецца абжываць паўнаводную сібірскую раку.

Так усю ноч і праседзелі на абочыне. I недзе апоўдні трапілі ў Чэрыкаў. Малінін, калі ўбачыў бабра ў непазнавальна зглямежанай лавушцы, здзівіўся:

— Ай-я-я-й, і нічым не ўкрыты... Гэта я вінаваты — забыў табе, Герасім, сказаць, што бабёр святла баіцца. I як жа ты яго ўтрымаў у гэтай сваёй лазянцы?

— Не даваў... Пачне бушаваць — сцябну па мысе хлабазінкай, ён і аціхае.

— Цяпер, брыгадзір, ведай: няма ў што лавушку агарнуць — Порткі здзень, сарочку, а так не пакідай. Для бабра і перагрэў страшны. Пабудзе на сонцы з паўгадзіны — і ўсё, ужо ён не жылец.

Малінін перасадзіў нашага першынца ў стацыянарную клетку, тут жа наліў у паілку вады, апусціў вечка і заплікнуў на зашчапку. Да скабы, на якой трымалася зашчапка, прывязаў фанерную бірку, дзе пазначыў пол бабра, яго афарбоўку і хто злавіў.

* * *

Нечым яны спадабаліся адзін аднаму: Малінін — бацьку, а бацька — Малініну. I што — нават умовіліся сумесна і баброў лавіць, і базай кіраваць. Дакладней, Малінін папрасіў бацьку памагчы ўпарадкаваць бабровую гаспадарку, і праз два дні нядаўна заснаваная база ў хлеўчуку на ўскраі горада ператварылася ў абнесены драцяной сеткай шырокі падворак.

Я за гэты час пасябраваў з Валодзем Братчанкам, студэнтам заатэхнікума. Прыехаў Валодзя з Масквы. Тут, на базе, ён будзе за практыканта. Мне спадабаўся — надзіва адкрыты, абаяльны. Паслухаць яго, дык ведае пра баброў, здаецца, усё: і як правільна іх браць рукамі, каб пазбегнуць укусаў, і колькі дзён зняволены звер будзе адмаўляцца ад ежы, і што ён, гэты звер, даволі няблага арыентуецца ў самых неверагодных абставінах, праўда, калі знаходзіцца ў абжытым вадаёме, ва ўмовах, да якіх прызвычаіўся ўжо; і што ў малым узросце вельмі ж цікаўны й даверлівы, — бывае, бярэ з рук чалавека ласункі, і што ўвогуле бабёр незлапомны й ціхі, высакародны, не такі пранырліва-прыткі, як выдра ці норка, і хутка прывыкае да няволі, асабліва калі дагаджаюць яму: зроблена адментнае жытло, своечасова падаецца любімы корм і свежая вада.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x