Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - З павагай да зямлі і да людзей...» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Беларусь, Жанр: Современная проза, great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

З павагай да зямлі і да людзей...: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «З павагай да зямлі і да людзей...»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі творы беларускіх пісьменнікаў М. Зарэмбы, А. Масарэнкі, А. Пальчэўскага, прысвечаныя адносінам чалавека да роднай прыроды, да навакольнага асяроддзя. Творы ўключаны ў праграму па беларускай літаратуры для агульнаадукацыйных устаноў. Рэкамендуецца навуцэнцам агульнаадукацыйных устаноў для пазакласнага чытання.

З павагай да зямлі і да людзей... — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «З павагай да зямлі і да людзей...», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Левы бераг канавы ледзьве не вісеў — увесь у прорымах Ды канаўках, якія бадай поўнасцю затоплены вадой. Патрапіўшы ў адну з такіх затаплянак, бабёр, па ўсім відаць, надоўга не затрымаецца — пашыецца далей, пад навісь, а стуль неўпрыкмет пяройдзе ў такую нару, дзе ёсць паветра.

Мы не адразу і не сказаць каб лёгка, але выяўлялі ўсё новыя і новыя лёхі-хады, з шырока-глыбокімі тупікамі-адноркамі, праломамі-зеўрамі, праз якія і паступала паветра ў бабровыя сховішчы. Затое лёжкі, як правіла, былі амаль на паверхні — калі не пад купінай, дык пад якім-небудзь струхнелым пнём ці кустоўем. Нават трапляліся і зусім адкрытыя, адно зверху заваленыя суплавам, які для трываласці быў змацаваны тарфяністым глеем. Усе гэтыя бабровыя «прытулкі» мы бралі на ўлік, не разбуралі.

Разлік наш быў правільны: звер сапраўды, як толькі мы выяўлялі яго, наравіў уцячы ад нас куды найдалей, пры гэтым заўсёды выкарыстоўваў запасныя хады. З цягам часу такіх хадоў заставалася ўсё меней, і мы часцей пачалі заўважаць бабра. Як?.. У прадушыны бацька наўторкваў галінак, і калі спуджаны бабёр уцякаў, вешка хісталася; вада бруіла і не супакойвалася, аж пакуль уцякач зноў не апынаўся ў яшчэ не чапаным намі схроне.

Нарэшце ўдалося-такі прыперці бабра ў тупік. Лавушку паставілі ўшчыльную з берагам, добра ўмацавалі, каб звер не адбіў яе, не зрушыў з месца.

Сонца ў зеніце. Цень кароткі — поўдзень. Гляджу на бацьку — упарыўся, гімнасцёрка на плячах узмакрэла. Вада ў нары ходзіць, а гэта знак, што бабёр недзе тут, блізка. Бацька адсек доўгі хлуд, кінуў якраз над прадушынай. Тапарок удзяўбнуў у дзёран тапарышчам уверх — гэта, каб не згубіўся і ў неабходны момант хутка знайсці.

— Прыйдзецца табе, сын, бегчы дамоў... Ад махоркі ды балотнага кампоту ў вачах стала цямнець.

— Не паеўшы выправіліся, — заўважыў я, бо ўжо таксама хацеў не толькі чыстай вады напіцца, але і паесці. — У наступны раз і снедаць трэба, і абед з сабою браць.

— Не, хлопча. Ранняя птушка дзюбку працірае, а позняя — вочы прадзірае... Правільна, вымерхаліся. Збегай, прынясі чаго. А я тут не дам яму ўцячы — няхай думае, што абкалпачыў нас. Можа, сам зойдзе ў лавок. Каравуліць буду.

Прызнацца, не хацелася адлучацца — я гатовы быў цярпець да вечара, толькі б злавіць бабра, быць непасрэдным удзельнікам ловаў, сведкам. Так, я ўсю дарогу бег. Гэта недзе кіламетры чатыры. Прыдавала сілы ўпэўненасць, што бабра абавязкова зачураем, у чым я не сумняваўся. Як, зрэшты, і бацька.

Пабачыўшы, што маці не ў гуморы, я нават і не заікнуўся аб тым, што бацька паслаў мяне ўзяць абед. Яна і без гэтага была ўзвінчаная, гаварыла, што мы паспяшаліся з авансам, узялі, а цяпер прыйдзецца вяртаць. Зрэшты, калі яе паслухаць, дык усё наперад ведала: і што ў нас нічога не атрымаецца з бабрамі, і што Малінін сам няўдашнік, не там сабе выгоду шукае... Словам — празорца маці, прадказальніца!

— Дома дроў палена няма, — не маўчала, даймала мяне. — Сена хоць бы ношку якую з балота прынеслі. Нагледзелі ж, бераглі, а Молічка пайшла і пакасіла. Замануліся вам бабры... Я пакажу баброў і аднаму, і другому! Быдта мне адной гаспадарка трэба: і карова, і свінні, і ўсё астатняе, — шумела маці.

Звычайна яна не доўга крыўдуе. А тут — разышлася не на жарт. I я зразумеў: трэба як найхутчэй змывацца, іначай, калі дазнаецца, чаго прыйшоў, то і зусім не адпусціць, затрымае, бо не спадзяецца на ўдачу. Яна, пэўна ж, думае, што следам за мною і бацька заявіцца. Да таго ж, як доказ, Пірат вярнуўся: значыць, ловы няўдалыя, можна і пабурчаць — заслугоўваем.

Маці выправілася па ваду. Я, прызнацца, узрадаваўся — абед сам вазьму, знайду што-небудзь у судніку.

Якраз вярнуліся з лесу Надзя з Колем — прынеслі суніцы. Коля падступіўся да мяне, каб даведацца, як там у нас: злавілі бабра ці не. I я сказаў:

— Абед тату трэба. Толькі скарэй — чакае ж!.. К вечару зловім!

Неўзабаве хатулёк з абедам быў сабраны. Каб не сустрэцца з маці, я мусіў ісці загуменнем, а заадно і гуркоў налаташыў, хоць такое свавольства строга-настрага забаранялася — гуркі ж яшчэ толькі набіралі сілу. Але з паўдзясятка ладных знайшоў, клуначак смачна пацяжэў.

Як толькі спусціўся з абрывістага ўзлеску на луг і, мінуўшы лазовую гушчэчу, узбіўся на сцежку, што вяла ў Пенькамочча, — канчара, дзе некалі мачылі каноплі, мяне сустрэла бацькава запіска, заціснутая ў расшчэліну вешкі, уторкнутай якраз на сцежцы (гэта, каб я не прамінуў). Спыніўся, прачытаў: «Гукай мяне, Сашка, тут!»

Я паклікаў — і бацька адразу азваўся, бо зусім недалёчка ад сцежкі быў, але значна вышэй таго месца, дзе я пакінуў яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «З павагай да зямлі і да людзей...» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...»

Обсуждение, отзывы о книге «З павагай да зямлі і да людзей...» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x