Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раней Кірыла тлумачыў гэта тым, што дзеці, пачаўшы вучобу, жонка — работу ў школе, заўсёды месяц-два пасля канікул былі неарганізаваныя, шумныя, завальвалі ўсе сталы падручнікамі і сшыткамі, займалі лепшыя рабочыя гадзіны падрыхтоўкай урокаў і выцяснялі яго, выбівалі з «творчай каляіны». Усё жыццё ён пакутаваў ад кватэрнай цеснаты і марыў пра цішыню.

І вось наладзіў яе, цішыню: застаўся на дачы адзін. Навокал — ні душы. А дзень асенні, неба зацягнула нізкімі і цяжкімі хмарамі з самай раніцы. Пайшоў дождж, дробны, спорны, але цёплы яшчэ, — грыбны, кажуць у народзе. Дождж шамацеў у не кранутых яшчэ агнём восені лісцях дубоў, сыпаўся, як пясок, па шыферным даху. Гэта быў адзіны шум, які парушаў цішыню.

Кірыла смажыў сабе на керагазе яешню, варыў густую чорную каву і радаваўся дажджу і цішыні. Думаў, з якой асалодай і натхненнем ён папрацуе. Ірваўся да стала. Ён пісаў пра арганізацыю падполля, першы гарком, непахіснага і мужнага Дубецкага, пра групы Ганчарова, Мурыгіна, пра Яраша — пра ўсіх тых, хто першы пачаў змагацца і пра дзейнасць каго была поўная яснасць і для яго і для тых, хто будзе бласлаўляць кнігу ў свет. Ён пакуль што абыходзіў «белыя плямы». Іх нямала, найбольшая — група інфекцыйнай бальніцы, якую пакуль што ніхто не прызнае. Артыкул яго не друкуюць. А новыя дакументальныя доказы не знаходзяцца. Гэта яго злавала і перашкаджала паслядоўнаму разгортванню падзей у аповесці. Але ў апошнія дні ён знайшоў такі кампазіцыйны ход, які дазваляў гісторыю Савіча і ўсёй бальнічнай групы напісаць і ўставіць пасля. Работа зрушылася з месца.

Ён ірваўся да стала. А сеў — і раптам адчуў, што не можа пісаць. Магчыма, залішне многа цішыні і адзіноцтва. Нязвыкла. А галоўнае — многа думак. Яны, як марскія хвалі, набягаюць адна на адну, разбіваюцца аб бераг яго імкнення засяродзіцца на адным, і ў выніку застаецца адна пена ды выпадковыя непатрэбныя для працы рэчы — шматкі ад самых розных успамінаў.

Прыгадаўся ўчарашні партыйны сход у рэдакцыі. Новая вылазка Рагойшы. Ён раптам пад канец, калі быў вычарпаны парадак дня, узняў пытанне аб ідэйных пазіцыях Шыковіча. Чаму не пайшлі яго абодва артыкулы — пра Савіча і пра калгас у Загаллі?

«Пра што піша Шыковіч? Народ абмяркоўвае Праграму пабудовы камунізму, а Шыковіч у гэты час — глядзіце! — як паказвае калгас, як выказваецца аб працадні, аб культуры сяла. Праз якія акуляры ён глядзеў на свет — во што мы павінны спытаць у камуніста Шыковіча».

Рагойшу не падтрымалі: артыкулы не апублікаваны, няма пра што гаварыць! Кірыла паставіўся там, на сходзе, да гэтага чарговага наскоку Рагойшы з іроніяй, ведаючы, як шалее той ад яго спакою. А сёння яго апанавала злосць.

«Не, чорт вазьмі, я даб'юся, што артыкулы будуць апублікаваны! І адзін, і другі. Бо гэта якраз пра тое, пра што запісана ў Праграме. У абком пайду. У ЦК пашлю. Не можа лічыцца лепшым такі калгас, як у Загаллі. І такі старшыня, як Грак! Ды і такі журналіст, як ты, доўбня!»

Узрушаны, ён пачаў хадзіць па пакоі мансарды. Адна масніца скрыпела, і гэта яшчэ больш раздражняла і злавала. Ён бязлітасна разносіў сваіх праціўнікаў. Рагойшу знішчыў адразу, лёгка. Ударыў па Тукалу — дурняў трэба біць. Дурняў! А хто Гукан? Ён быў замахнуўся і на яго, але рука павісла. Не, гэта не дурань. Але хто? Успомніў, як дзён колькі пазваніў яму. З выдавецтва прыслалі прапанову перавыдаць кніжку Гукана, але прасілі зрабіць некаторыя папраўкі. Шыковіч узлаваўся: у выдавецтве лічаць, што папраўкі павінен рабіць ён, «літаратурны пісар». Не, даволі! Не трэба яму лёгкі ганарар! Ды, нарэшце, ніякія папраўкі не палепшаць кніжкі, прасякнутай духам культу асобы.

Ён сказаў Гукану па тэлефоне:

«Я пішу ў выдавецтва: кніга патрабуе карэннай перапрацоўкі, а таму аб перавыданні яе ў наступным годзе не можа быць і размовы. Згодны, Сямён Парфёныч?»

Гукан доўга не адказваў, але ў трубцы было чуваць яго цяжкае дыханне. Нарэшце ён сказаў далёкім асіплым голасам:

«Я вас прашу зайсці да мяне. Нам трэба пагутарыць».

Шыковіч не пайшоў: «Трэба табе — прыйдзі сам».

Цяпер ён думаў, што яму варта ўсё-такі пайсці і выклікаць Гукана на шчырую размову. Але ён адчуваў, што пасля пісьма, якое паказаў яму Тарасаў, і асабліва пасля гісторыі з кватэрай для Зосі яму цяжка будзе гаварыць з гэтым чалавекам. Ён адчуваў да Гукана не толькі непрыязь, нешта большае. Аднак даследчык у любых умовах павінен заставацца аб'ектыўным, як добры следчы. Возьмуць пачуцці ўладу над розумам — да ісціны не дакапаешся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.