Іван Шамякін - Сэрца на далоні

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Шамякін - Сэрца на далоні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1969, Издательство: Беларусь, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сэрца на далоні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сэрца на далоні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

За раман «Сэрца на далоні» і за кнігу аповесцей «Трывожнае шчасце» Шамякіну Івану Пятровічу прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР імя Якуба Коласа за 1967 год.
Раман I. Шамякіна «Сэрца на далоні» аб чэсці чалавека — працоўнай і прафесійнай, аб духоўна багатых і прыгожых людзях і аб тых, хто маладушны і подлы. Гэта шматпланавы, шматпраблемны твор, з мноствам сюжэтных ліній, з разнастайнасцю людскіх лёсаў і характараў. Два галоўныя факты — «асэнсаванне чалавечага падзення» мужных людзей і гісторыя кіраўніка падполля, які быў аб'яўлены здраднікам — асноўныя сюжэтныя лініі твора. Дзеянне твора размеркавана па двух планах часу — ваенным і сучасным, а ідэя выяўлена ўжо ў самой назве твора, як бы падкрэсліваючы думку пра неабходнасць гуманнага стаўлення да чалавека. Цяперашняе і мінулае як бы сплятаюцца ў рамане, вырашаючы самыя важныя праблемы жыцця ўсяго грамадства ў пачатку 60-х гадоў: праўда мінулага і сучаснага, адносіны паміж пакаленнямі, чалавек як асоба і іншыя.

Сэрца на далоні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сэрца на далоні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але хлопцы не праяўлялі ініцыятывы. Славік, безумоўна, несур'ёзны суб'ект, балбатун і нахабнік. Але Маша не магла забыцца, як ён з першага позірку захапіўся ёю. Ніхто яшчэ так адразу не захапляўся. Часцей за ўсё яна чула: «Глядзі, якое рыжоцце пайшло!» Гэта яе абражала. А вось Славік, той адразу: «Вы ж незямная». А яна зямная, звычайная дзяўчына з палескай вёскі, і ёй, як усякай дзяўчыне, было прыемна пачуць такі шчыры камплімент. Акрамя ўсяго, яна адчувала сябе вінаватай — за аплявуху. Не такая ўжо яна «кісейная паненка», каб так абражацца за яго дурную балбатню.

Так, ёй хацелася сустрэцца. Але дзявочы гонар не дазваляў ёй першай шукаць гэтай сустрэчы.

А тут ёй раптам захацелася зрабіць нешта незвычайнае, гарэзлівае.

Паабедаўшы ў кафэ, яна пайшла ў парк. Размяніла ў прадаўшчыцы газіроўкі пяцікапеечную манету, папрасіла «дзве па дзве». Шчыльна зачыніла дзверцы будкі аўтамата. Даведалася па 09 тэлефон Шыковіча.

— Ало! — пачулася ў трубцы. Яна пазнала голас Славіка і не адказвала.

— Ало! — крыкнуў ён. — Што? Правяраеш, ці ёсць хто дома? На жаль, браток, ёсць я, верны вартавы бацькавых мільёнаў. І май на ўвазе — узброены атамнай пушкай. Але калі ты пазычыш мне пяць рублёў, мяне тут не будзе. Залазь, рабуй. Хрэн з імі, з мільёнамі!

Маша ледзь вытрымала, каб не зарагатаць ад гэтай Славікавай тырады невядомаму абаненту. Праглынуўшы смех, яна піскнула:

— Уладзіслаў Кірылавіч!

— О-о! — Відаць, яго здзівіў жаночы голас і такі нечаканы зварот. — Хм… сапраўды, гэта, здаецца, я — Уладзіслаў Кірылавіч. Я слухаю вас.

— Адна ашоба чакае ваш каля ўвахода ў парк, — па-старэчы прашамкала Маша.

— Колькі ёй год, ашобе гэтай?

— Шэмдзешат.

— Самы мой любы ўзрост! — засмяяўся хлопец.

— Калі вы не будзеце праз пятнаццаць хвілін, многа страціце, — сказала Маша звычайным голасам і павесіла слухаўку.

Славік быў упэўнены, што знаёмыя дзяўчаты хочуць з яго пажартаваць. Але ён ніколі не баяўся апынуцца ў смешным становішчы. Ён сумаваў у пустой кватэры, без грошай і ўзрадаваўся выпадку хоць чым-небудзь забавіцца. Праз дзесяць хвілін Маша ўбачыла яго на пляцоўцы каля ўвахода ў парк. Яна стаяла па той бок агароджы за кніжным кіёскам і ўпотай назірала. Ён ішоў павольна, засунуўшы рукі ў кішэні блакітных штаноў. Трошкі насцярожана азіраўся. Прайшоў раз да варот і назад, заглядаючы спачатку ў твары дзяўчат, потым — пажылых жанчын, нарэшце і бабуль не стаў мінаць.

Машу гэта смяшыла. На яе з цікавасцю пазіралі: адна, а такі гарэзлівы выраз яе твару, такія чорцікі ў вачах.

Так яна памучыла яго хвілін пятнаццаць. І толькі калі ўбачыла, што цярпенне яго вычарпалася і ён энергічна рушыў у парк, яна пайшла насустрач — на выхад. Ішла спешліва, глядзела ўбок — на партрэты перадавікоў вытворчасці. Была ўпэўнена, што міма яе ён не пройдзе. Сапраўды, хутка пачула яго радасны вокліч:

— Маша!

Яна спынілася, зрабіла здзіўленыя вочы, нібы не пазнавала яго. Ён працягнуў руку. Яна не падала сваю. Але Славік не збянтэжыўся.

— Гэта ты званіла мне?

— Я званіла вам? І не думала! Многа ў вас самаўпэўненасці, таварыш Шыковіч.

— Нейкая бабуля назначыла мне спатканне.

— То і чакайце вашу бабулю.

— На д'ябла мне яна! Я рады, што сустрэў… вас. — Славік раптам страціў сваю смеласць і не адважваўся казаць «ты». Тут яна здалася яму яшчэ больш прыгожай, чым там, на дачы. Вельмі захацелася, каб Маша засталася з ім, пайшла ў парк. Няхай бы паглядзелі яго даўнія сябры і пазайздросцілі: якая дзяўчына з ім!

Але Маша глянула на ручны гадзіннік так, быццам давала зразумець, што яна спяшаецца. Ён нясмела ўзяў яе за руку, каб утрымаць.

— Вы крыўдуеце на мяне? Я прашу прабачэння. Я не крыўдую на вас за аплявуху. Я гатовы атрымліваць па аплявусе кожны дзень, абы быць з вамі. Хадзем пагуляем.

— Каб вы зноў сказалі якую-небудзь брыдоту?

— Клянуся. Я адкушу сабе язык, калі з яго сарвецца хоць адно непрыстойнае слова.

Маша ўсміхнулася. Усё-такі ён пацешны, гэты балбатліва-галантны хлопчык. З ім не засумуеш. Гэта той вясёлы чалавек, якога ёй хацелася сустрэць пад свой сённяшні настрой.

— Веславаць вы ўмееце? На лодцы пакатаеце? — неспадзявана для Славіка, весела і проста, як малая, спытала Маша.

Славік не ўзрадаваўся, што яна згадзілася. Ён пахаладзеў: у яго кішэні было ўсяго некалькі капеек. О, якія эпітэты паслаў ён у той міг бацьку, які не даваў яму цяпер ні капейкі. Ды і сяброў па брыгадзе ўспомніў:

«Самі, чэрці, па дзве сотні калупаюць, а мне далі ў аванс вучнёўскіх пятнаццаць рублёў. Вось табе роўнасць і брацтва!..»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сэрца на далоні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сэрца на далоні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Таццяна Шамякіна - Міфалогія і літаратура
Таццяна Шамякіна
Іван Шамякін - Сцягі над штыкамі
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Петраград — Брэст
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Драма
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Ахвяры
Іван Шамякін
Іван Шамякін - У добры час
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Пошукі прытулку
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Снежныя зімы
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Злая зорка
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Гандлярка і паэт
Іван Шамякін
Іван Шамякін - Трывожнае шчасце
Іван Шамякін
Отзывы о книге «Сэрца на далоні»

Обсуждение, отзывы о книге «Сэрца на далоні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.