Усевалад Нястайка - Тарэадоры з Васюкоўкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Усевалад Нястайка - Тарэадоры з Васюкоўкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1986, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тарэадоры з Васюкоўкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тарэадоры з Васюкоўкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта аповесць пра двух цікаўных хлопчыкаў, з якімі ўвесь час здараюцца вясёлыя гісторыі. Аповесць украінскага пісьменніка «Тарэадоры з Васюкоўкі» занесена ў ганаровы спіс Г.-Х. Андэрсена.

Тарэадоры з Васюкоўкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тарэадоры з Васюкоўкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Начная прыгода была настолькі невераемнай, што калі я раніцай прачнуўся, то нават падумаў спачатку, ці не прыснілася мне гэта.

Ды вось да мяне падышла маці, нахілілася:

— Ну, як спалася на вуліцы, сынок? О, чаму гэта коўдра мокрая? Хіба ноччу быў дождж? Ці, можа... — маці ўсміхнулася.

Я густа пачырванеў.

— Ды што ўжо... гэта... гэта... я... вады захацелася, кружку сюды ўзяў і разліў выпадкова.

Добра, што маці спяшалася даіць карову і не пачала распытваць.

Начная прыгода ўспомнілася мне з усімі падрабязнасцямі. Але цяпер яна не здавалася мне такой жахлівай, як ноччу. Можа, таму, што раніца была сонечнай і вясёлай, а, як вы ведаеце, усе начныя страхі раніцай перайначваюцца. Ноччу ўсё здаецца яшчэ страшнейшым ад таго, што цёмна і ціха і людзі спяць. А раніцай свеціць сонца, шчабечуць птушкі, бразгаюць вёдрамі жанкі каля калодзежа і навокал людзі. Я быў бадзёры і энергічны. На востраў! Неадкладна трэба на востраў. Даведацца, як жа там сябар — ці жывы...

Хуценька памыўшыся, я пабег у хлеў. Маці яшчэ даіла. Цялё таксама лезла да каровы. Маці адганяла яго: «Пайшло! Пайшло!»

— Мама! — паклікаў я. — Дайце малака хутчэй, калі ласка, бо я бягу.

— Куды гэта ты? Зараз снедаць будзем.

— Ды потым. Я не хачу. Я малака толькі. Я з хлопцамі дамовіўся на рыбу.

— Хоць хлеба вазьмі.

Выпіў я шклянку малака, схапіў вялікі акраец хлеба — за пазуху — і на вуліцу з усіх ног. За вароты выбег і з разгону проста на дзеда Вараву наскочыў — не заўважыў. Аж пахітнуўся ён.

— Цьфу на цябе! — буркнуў сярдзіта. — Бач, разагнаўся, як голы ў лазню!

— Прабачце! Добрай раніцы, дзеду!

— Здароў! Куды гэта цябе нясе? Як, не раўнуючы, сабакі гоняцца ўслед. Людзей з ног збіваеш.

— Ды я на рэчку, на рыбалку з хлопцамі дамовіўся.

— Праспаў, гультай? — ужо спачувальна і дакорліва запытаў дзед: сам жа рыбак — разумее.

— Ага! Дык я пабягу. Прабачайце! — А сам думаю: «Эх, не ведаеце вы, нічога не ведаеце, куды я спяшаюся. Калі б зналі, не тое б заспявалі...»

РАЗДЗЕЛ XVI. «Сягоння ноччу...» Таямніца вось-вось раскрыецца

З трапяткім сэрцам даплываў я да вострава. І чым бліжэй падплываў, тым больш трапятала маё сэрца: жывы ці нежывы, жывы ці нежывы...

І раптам радасць шалёным крыкам вырвалася з маіх грудзей:

— Ого-го-го!

Я ўбачыў яго. Жывенечкі і цэленькі стаяў мой дружа Кукуруза на беразе, вытыркнуўшы з карчоў галаву, і радасна ўсміхаўся мне. Толькі нос у яго быў аблуплены і на правай шчацэ наўскасяк ружавела свежая драпіна. Але што гэта значыць для такога геройскага хлопца, як Кукуруза? Так сабе!

Калі я прыстаў да берага, мне хацелася кінуцца і абняць яго ад радасці, але я стрымаўся. Я толькі штурхнуў яго ў плячо і запытаў:

— Ну як? Як ты тут?

— Нічога, — ляснуў ён мяне па жываце і адразу дадаў, узяўшыся рукою за шчаку і хітаючы галавой:

— Тут такое было-о-о...

— Што?! — запытаў я, нібыта нічога не падазраваў.

— Ты ўсё роўна не паверыш, падумаеш, што я зманіў.

— Ну?

— Шпіёны на мяне ноччу нападалі. От табе й ну! Біўся я. Так біўся, як ніколі ў жыцці. Думаў, што загіну. Вось бачыш, — ён ткнуў пальцам у падзёртую шчаку, тады задраў сарочку і паказаў сіняк на рэбрах.

— Ну? Ну? — нецярпліва запытаў я. — Як жа яно было?

— Чакай. Я ўсё па парадку. — І Кукуруза пачаў расказваць мне ўсё тое, пра што вы ўжо ведаеце.

Калі ён дайшоў да апісання бойкі з незнаёмым — як ён убрыкнуў нагамі, як незнаёмы ўпаў на яго і пачаў драпацца, — у мяне ў жываце раптам нешта засмяялася, прабулькала ў горле і вырвалася кароткім гікам.

Кукуруза ад абразы толькі хмыкнуў.

— Ты што — дурны? Табе, вядома, смех. Паспрабаваў бы ты.

— Ану, паўтары яшчэ раз, як яно ўсё было, — папрасіў я.

Кукуруза паўтарыў. Я пахітаў галавой, уздыхнуў і сказаў:

— Гэта быў я.

Кукуруза вылупіў на мяне вочы, потым моўчкі скруціў дулю і паднёс да майго носа:

— На!

Я адвёў яго дулю сваёй дуляй і паўтарыў:

— Гэта точна быў я... Глядзі, — я закасаў калашыну і паказаў на назе вялізны сіняк. — Твая работа.

І расказаў усё, што здарылася са мной гэтай ноччу. Кукуруза толькі лыпаў вачамі.

— Дык выходзіць, што гэта... што гэта... біліся мы з табой? А мне ж здавалася, што быў нехта такі вялізны...

— А мне, думаеш, не? Проста волат.

Мы пераглянуліся і раптам як зарагаталі.

— Вось здорава!

— Вось гэта штука!

— І як я мог цябе не пазнаць?

— А я?

— Хоць бы слова сказаў.

— А ты чаго ж — як вады ў рот набраў?

— З перапуду.

— З перапуду!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тарэадоры з Васюкоўкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тарэадоры з Васюкоўкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тарэадоры з Васюкоўкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тарэадоры з Васюкоўкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x