• Пожаловаться

Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй

Здесь есть возможность читать онлайн «Генадзь Бураўкін: Чытаю тайнапіс вачэй» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2001, ISBN: 985-05-0301-7, издательство: Юнацтва, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Генадзь Бураўкін Чытаю тайнапіс вачэй
  • Название:
    Чытаю тайнапіс вачэй
  • Автор:
  • Издательство:
    Юнацтва
  • Жанр:
  • Год:
    2001
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • ISBN:
    985-05-0301-7
  • Рейтинг книги:
    5 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Чытаю тайнапіс вачэй: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чытаю тайнапіс вачэй»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

110 вершаў, якія склалі гэтую кніжку, напісаны ў розныя гады. Але ўсе яны прысвечаны вечна маладому і светламу пачуццю кахання, у вернасці якому шчыра і ўсхвалявана прызнаюцца і наіўны, рамантычны юнак, і сталы сівы мужчына. Многія з вершаў зборніка пакладзены вядомымі беларускімі кампазітарамі на музыку і сталі папулярнымі песнямі.

Генадзь Бураўкін: другие книги автора


Кто написал Чытаю тайнапіс вачэй? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Чытаю тайнапіс вачэй — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чытаю тайнапіс вачэй», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Каму б я верыў,
Каб не ты?
Мне б дзень быў шэры,
Каб не ты.
I цуд дзявочай пекнаты
Не грэў бы вочы,
Каб не ты.

Пра што б я думаў,
Каб не ты?
Памёр бы з суму,
Каб не ты.
У свеце,
Поўным
Нематы,
Я б стаў бязмоўным,
Каб не ты.

Я б быў няшчасны,
Каб не ты —
Без дабраты,
Без праваты.
I ўсё ў душы маёй дачасна
Даўно б пагасла,
Каб не ты...

* * *

Абцалую цябе,
Абшапчу,
Адагрэю,
Не пушчу ні на міг
У сівую зіму.
Над вяршынямі сосен,
Над вольным палётам барэю
На далонях прызнання
Да Бога самога ўзніму.

Я не дам табе слова сказаць —
Я ўсе іх разгадаю.
Я на вуснах тваіх
Прачытаю найлепшы свой верш.
Над шляхамі і снамі,
Над песнямі і над гадамі
Ты,
Як месячык ясны,
У казку маю паплывеш.

А на грэшнай зямлі
Мы прысядзем пад яблыняй белай —
I ўсе кветкі і травы
Пакладу табе моўчкі да ног,
Ад нязнанага шчасця,
Ад удачы сваёй захмялелы,
Малады і наіўны
I твой раб,
I твой Бог...

* * *

Калі хто скажа, што ў каханні ён
Усё спазнаў і вычарпаў дазвання,—
Не верце.
Ен не знаў яшчэ кахання.
Ён яшчэ трапіць да яго ў палон,
I будзе плакаць над сабой былым,
I пракляне ўчарашняе бяссонне,
I здзівіцца,
Што, можа, толькі сёння
Узнік кахання воблік перад ім.

Калі хто скажа, што даўно
Ані
Ужо няма ў каханні таямніцы,—
Не верце.
I яму яшчэ прысніцца
Яно,
Як цуд нязнанай чысціні,
I ён, як невядомыя дары,
Адшукваць будзе для прызнання словы,
Каб спаконвечнае адкрыць нанова,
I тайну тайн шчасліва паўтарыць,
I зразумець аднойчы,
Што жыццё
Было б пустым і вартым спачування,
Калі б на свеце не было кахання,
Дзе ўсё спрадвек —
Сакрэт і адкрыццё...

* * *

Імклівы час —
Мудрэц вялікі.
Як паяднаў чароўна ён
Каханых незямныя лікі,
Зямныя воблікі мадон!

Як звёў іх проста і прароча,
Злучыў развагу і парыў,
На прыгажосць жывую вочы
Велікадушна нам адкрыў!

І абнавілося каханне,
I ў разняволенай душы
Зямлі і неба паяднанне
Даспела,
Нібы спарышы.

I ў снах пакутлівых узніклі,
Неразгаданыя спокон,
Коханых незямныя лікі,
Зямныя воблікі мадон...

* * *

Калі з начнога плёса
Праз трысцё
Ты бегла,
Каб ка мне на рукі ўпасці,
Я думаў,
Што каханне —
Гэта шчасце,
Якога хопіць мне на ўсё жыццё.

Калі ў расчаравання на мяжы
Мне вечнасцю здаваліся мінуты,
Я думаў,
Што каханне —
То пакуты,
Якія немагчыма перажыць.

Калі ж суцішыў час мой гнеў пусты
I мудра ўраўнаважыў
Сум і радасць,
Давер і рэўнасць,
Жорсткасць і спагаднасць,
Я зразумеў:
Каханне —
Гэта ты...

* * *

Твая прысутнасць у гэтым свеце
Дае стамлёнай душы надзею,
Што я злаўлю ўсё ж блакітны вецер,
Што я аднойчы памаладзею.

I хай сустрэцца не давядзецца,
I хай не спраўдзіцціш мара тая,
Твая прысутнасць у гэтым свеце
Мяне ў юнацтва маё вяртае.

Не маладое шаленства мая
I не спайманы блакітны вецер —
Мяне на грэшнай зямлі трымае
Твая прысутнасць у гэтым свеце.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чытаю тайнапіс вачэй» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Генадзь Бураўкін: Жураўліная пара
Жураўліная пара
Генадзь Бураўкін
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Уладзь Лянкевіч: 70% вады
70% вады
Уладзь Лянкевіч
Леанід Дайнека: Вечнае імгненне
Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Генадзь Бураўкін: Паміж зоркай і свечкай
Паміж зоркай і свечкай
Генадзь Бураўкін
Генадзь Бураўкін: Узмах крыла
Узмах крыла
Генадзь Бураўкін
Отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй»

Обсуждение, отзывы о книге «Чытаю тайнапіс вачэй» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.