«Гомо сапіенс» (лат. Homo sapiens) — мыслячы чалавек, натуральна-навуковае вызначэнне чалавека.
Бебель Аўгуст (1840—1913) — адзін з заснавальнікаў германскай сацыял-дэмакратыі і Другога Інтэрнацыянала.
«...пад Інтэрнацыянал у балетах чухалі нага аб нагу...» — магчыма, намёк на адзін з танцаў амерыканскай танцоўшчыцы Айседоры Дункан, які яна выконвала ў час свайго прабывання ў Савецкай Расіі пад музыку «Інтэрнацыянала».
У дзейных асобах.— Лёгкі кавалерыст.— «Лёгкай кавалерыяй» называліся добраахвотныя групы камсамольцаў, якія дапамагалі органам дзяржаўнага кантроля выяўляць недахопы ў дзейнасці ўстаноў і прадпрыемстваў.
«Унасякомілі, значыцца, Швейцарыю?» — Як вядома, Швейцарыя славіцца сваёй гадзіннікавай прамысловасцю.
Уэлс Герберт (1866—1946) — англійскі пісьменнік, аўтар шэрагу навукова-фантастычных раманаў, у тым ліку рамана «Машына часу».
Эйнштэйн Альберт (1879—1955) — фізік-тэарэтык, стваральнік тэорыі адноснасці.
Ёгі — паслядоўнікі аднаго з індыйскіх філасофска-рэлігійных вучэнняў.
Коган П. С. (1872—1932) — савецкі гісторык літаратуры і крытык, прэзідэнт Дзяржаўнай акадэміі мастацкіх навук; Маякоўскі часта палемізаваў з ім.
Метафізічная субстанцыя — ідэалістычнае паняцце аб сутнасці з’яў, спасцігаемай звышінтуітыўным шляхам.
Ноўмен — у ідэалістычнай філасофіі — сутнасць рэчы, якая не пазнаецца з вопыту.
Бруханаў Н. П. у той час быў народным камісарам фінансаў.
Ду ю спік інгліш? (англ. Do you speak English?) — ці гаворыце вы па-англійску?
Шпрехен зі дэйч? (ням. Sprechen sie deutsch?) — ці гаворыце вы па-нямецку?
Парле ву франсэ? (франц. Parlez — vous français?) — ці гаворыце вы па-французску?
Традзюксіён (франц. Traduction) — пераклад.
Нашы дасягненні... Аляксей Максімавіч».— Намёк на створаны А. М. Горкім часопіс «Нашы дасягненні».
Эдысон Томас Алва (1847—1931) — амерыканскі вынаходнік, у прыватнасці аўтар некаторых вынаходстваў у галіне кінатэхнікі.
Эчэленца (італ. Eccelenza) — ваша правасхадзіцельства.
«Антыдзюрынг», дакладна: «Анты-Дзюрынг» — назва твора Ф. Энгельса, які рэзка крытыкаваў погляды нямецкага рэакцыйнага філосафа Е. Дзюрынга (1833—1921). Іван Іванавіч дэманструе сваю адсталасць, лічачы «Антыдзюрынга» чалавекам.
Сіці — дзелавыя кварталы Лондана.
Сконапель (франц. Ce gu'on appelle) — гэта значыць.
РСІ — рабоча-сялянская інспекцыя, орган дзяржаўнага кантроля.
Небаскроб «Известий» — шасціпавярховы будынак на плошчы Пушкіна ў Маскве, дзе змяшчалася і змяшчаецца зараз рэдакцыя газеты «Известия».
Нахрыхтэн (ням. Nachrichten) — навіны.
Анатоль Васільіч — Луначарскі Анатоль Васільевіч (1875—1933), народны камісар па асвеце ў 1917— 1929 гадах.
Пліз, сэр (англ. Please, Sir) — калі ласка, васпане.
Макданальд — гл. заўвагу да п’есы «Клоп».
Чэрчыль Уінстан (1874—1965) — англійскі рэакцыйны палітычны дзеяч, займаў міністэрскія пасты.
Ол райт! Гуд бай! (англ. All right! Good bye!) — Вельмі добра! Да пабачэння!
...невядома, што ў яго — «бэ» ці «мэ» ў дужках стаяла — г. зн. невядома, быў Пабеданосікаў бальшавіком — членам РСДРП(б) — ці меньшавіком.
Фардзізм — сістэма арганізацыі вытворчасці, якая прымянялася на прадпрыемствах амерыканскага капіталіста Генры Форда.
Чыстка — маецца на ўвазе партыйная чыстка і чыстка савецкага апарата, якая праводзілася ў 1929 годзе.
Вяртушка.— У той час была толькі адна аўтаматычная тэлефонная станцыя,— яна абслугоўвала вышэйшыя ўрадавыя ўстановы і адказных работнікаў, што ўзначальвалі асобныя ведамствы. Аўтаматычны тэлефонны апарат называлі вяртушкай.
НКШЗ — народны камісарыят шляхоў зносін.
Луі Каторз Чатырнаццаты.— Размова ідзе пра Людовіка XIV, караля Францыі ў 1643 —1715 гадах. Каторз (франц. guatorze) — чатырнаццаты. Такім чынам Бельвядонскі вымаўляе слова «чатырнаццаты» два разы запар.
Читать дальше