Валентин Зуб - Таямнічы надпіс

Здесь есть возможность читать онлайн «Валентин Зуб - Таямнічы надпіс» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1985, Издательство: Юнацтва, Жанр: Детские остросюжетные, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Таямнічы надпіс: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Таямнічы надпіс»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Змест: Таямнічы надпіс. Аповесць
Апавяданні Твой сапраўдны сябар
Ля кастра
Выпрабаванне
Сустрэча на Кургане
Дружнае звяно
Мастак:

Таямнічы надпіс — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Таямнічы надпіс», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну дык слухайце далей пра Сцёпу, — пачала яна зноў свой расказ, калі яны выйшлі за ваколіцу вёскі.

…Антак ніяк не мог згадзіцца з тым, што сакваяжык доктара назаўсёды страчаны. «Трэба пашукаць у зямлянках, можа, ён тут застаўся», — парашыў ён. У адной з зямлянак Антак убачыў у кутку нейкія пакамечаныя паперы. Не інакш як тут сядзеў пісар, ды, відаць, і не пільны: чарнавікі ён не знішчаў, а камечыў і кідаў на падлогу. Антак пачаў старанна пераглядаць кожную з паперак.

«Першую пяцідзёнку чакаецца воблачнае надвор'е з праясненнямі, тэмпература ад 5 да 15 градусаў цеплыні», — прачытаў Антак на адной з іх. «О, дык тут, мусіць, стаяла рацыя», — узнікла ў Антака меркаванне.

Асаблівую яго ўвагу прыцягнулі шматкі паперы, што ляжалі ў адным з куткоў зямлянкі. Але яны былі такімі дробненькімі, што, толькі склаўшы некалькі з іх, Антаку ўдалося прачытаць: «самалёт… ляціць…» Тады начальнік паліцыі яшчэ больш старанна пачаў збіраць кавалачкі папер. Ён нават успацеў, пакуль амаль цалкам аднавіў тэкст радыёграмы. Але затое, прачытаўшы яе, ён ледзь не ўскрыкнуў ад радасці.

У радыёграме, наколькі можна было разабраць, паведамлялася, што на партызанскі аэрадром прыляціць самалёт па доктара Долахава. Захавалася нават дата. Антак шырока ўсміхнуўся, агаліўшы рэдкія жоўтыя зубы.

«Самалёт прыляціць сёння ўначы. Доктара Долахава няма, значыць, паперы павязе хто-небудзь іншы». Зрабіўшы такі вывад, начальнік паліцыі, як абліты варам, выскачыў з зямлянкі і пабег даганяць карнікаў, якія прачэсвалі лес далей. Там ён папрасіў у аднаго з афіцэраў матацыкл і памчаўся да каменданта.

План у яго быў такі: ён прыедзе да Брунера і скажа, што сёння ўначы яму патрэбен самалёт. На самалёце павінны быць савецкія апазнавальныя знакі. Калі камендант спытае, навошта яму самалёт, ён адкажа… Антак задумаўся. Што адкажа? Сказаць праўду, што такім чынам ён хоча захапіць паперы доктара Долахава, нельга. Іх могуць у яго адабраць.

Дык што ж сказаць? Ага, ён скажа такое, што маёр Брунер з-пад зямлі дастане яму не тое што адзін самалёт, а цэлую эскадрыллю. Ён скажа, што прывязе Васіля Баравога. Ну а потым, калі высветліцца, што ён прывёз не Васіля, а кагосьці іншага, дык ён скажа, што Васіля злавіць не ўдалося.

Калі Антак прыехаў у мястэчка і з'явіўся ў камендатуру, у маёра Брунера была нейкая нарада. Начальнік паліцыі ледзь дачакаўся, калі яна скончыцца. Ён ведаў, што ў распараджэнні каменданта няма самалёта, яму трэба будзе званіць вышэйшаму начальству, а часу заставалася вельмі мала.

— Ёсць магчымасць злавіць Васіля Баравога! — таямніча прашаптаў Антак на вуха каменданту, калі той нарэшце выйшаў з свайго кабінета.

У каменданта заблішчэлі вочы.

— Якім чынам?

— Вельмі проста, толькі для гэтага патрэбен самалёт.

Маёр Брунер задумаўся. На фронце ішлі цяжкія баі, прыбывала шмат раненых, якіх развозілі ў тылавыя шпіталі на самалётах. Але, нягледзячы на гэта, для такой важнай справы яму, вядома, дадуць самалёт…

— Добра! Самалёт будзе! Але пры адной умове, — абвясціў камендант.

— Якой?

— Грошы, якія абвешчаны за Васіля Баравога, папалам!

— О, з прыемнасцю! — адказаў Антак. — Я сам хацеў прапанаваць вам такую ўмову…

— Значыць, дамовіліся?

— Дамовіліся.

— А калі будзе самалёт? — занепакоіўся Антак. — Каб не надна позна, а то наша задума можа праваліцца.

— Самалёт будзе к дванаццаці гадзінам ночы.

— О, гэта яшчэ не позна!

Антак ішоў ад каменданта і думаў аб тым, што яму вельмі пашанцавала. Каб ён не знайшоў гэтых паперак, усё б было страчана. А так, адна маленькая нядбайнасць праціўніка — і сакваяжык з паперамі хутка будзе ў яго.

* * *

Сцёпа застаўся адзін. Фурманкі з раненымі паехалі, ён іх крыху праводзіў, а потым вярнуўся назад. Трэба было схавацца, бо сюды хутка прыйдуць карнікі, яны будуць шнырыць усюды, аглядаць кожны куст. У Сцёпы было добрае сховішча, ім ён некалі карыстаўся, калі сядзеў у сакрэце. Метраў за трыста ад лагера, на беразе невялікага ляснога возера, з якога партызаны бралі ваду, стаяла таўшчэзная старая вярба. У ствале гэтай вярбы было даволі вялікае дупло, у якім мог змясціцца чалавек. І, галоўнае, дупла не было відаць. Прадаўгаватая адтуліна, праз якую можна было праціснуцца ў дупло, знаходзілася метры за тры ад зямлі, дзе дрэва раздвойвалася на два магутныя сукі.

Юнак спусціўся да возера, зайшоў у ваду, прайшоў па ёй метраў дзесяць, потым вярнуўся да вярбы, падскочыў, ухапіўся адной рукой за сук дрэва, потым другой і падцягнуўся на руках. Апусціўшы ў дупло паперы доктара, Сцёпа і сам пачаў ціснуцца туды. Дупло было цесным, Сцёпа стаяў у ім нібы скуты і не мог паварушыцца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Таямнічы надпіс»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Таямнічы надпіс» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Таямнічы надпіс»

Обсуждение, отзывы о книге «Таямнічы надпіс» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x